Луі Жан Люм’ер (; , г. Безансон, Францыя — ) — вынаходнік кінематографа; пачынальнік французскай кінавытворчасці і кінарэжысуры. Член Парыжскай АН (1919). Малодшы з братоў Люм’ер.

Біяграфічныя звесткі Скончыў прамысловую школу. Быў фатографам. У 1895 пры ўдзеле брата Агюста стварыў кінаапарат для здымання і праекцый «фатаграфій, якія рухаюцца». Запатэнтаваны апарат атрымаў назву «кінематограф». Першы публічны сеанс адбыўся 25 снежня 1895 года ў Парыжы. Першыя кінапраграмы браты Люм’ер дэманстравалі сцэнкі, знятыя з натуры: «Выхад рабочых з завода Люм’ер», «Снеданне дзіцяці» і інш. Фірма Люм’ер выпусціла 1,5 тыс. фільмаў, час праекцыі якіх — 1—2 хвіліны (простыя рэпартажы, відавыя і ігравыя сцэнкі з простым дзеяннем на літаратурныя і гістарычныя сюжэты). З 1898 года Луі Люм’ер займаўся толькі вытворчасцю кінаапаратуры. Пазней працягваў доследы ў галіне аб’ёмнага і каляровага кіно.

Літаратура

Катэгорыя:Вынаходнікі Францыі Катэгорыя:Інжынеры Францыі Катэгорыя:Фатографы Францыі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Францыі Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі Катэгорыя:Кінапрадзюсары Францыі