Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Замшаны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя У замшанскім прыходзе, які з 1924 года існаваў як пазаштатны філіял, у 1925 годзе пражывала амаль 750 чалавек. Тут у 1926 годзе пачаўся збор подпісаў аб пераходзе ва ўніяцтва. У 1946 годзе прыход стаў прыпісным да Свята-Мікалаеўскай царквы г. Маларыты. 13 верасня 1962 года царква была закрыта, а пазней спалена.

У 2003 годзе пачалося будаўніцтва новага храма. 12 жніўня 2006 года ён быў асвячоны. З 27 чэрвеня 2006 года настаяцелем назначаны іерэй Аляксій ЯрэмкаСвята-Мікалаеўская царква в. Замшаны.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Замшаны (Маларыцкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маларыцкага раёна Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:2006 год у Беларусі