Галіна Орса ( — ) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог. Дачка Аляксандра Орсы і сястра Алы Орса-Рамана.
Біяграфія Нарадзілася 15 лютага 1930 года ў сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў у вёсцы Нягневічы гміны Нягневічы Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.
З лета 1944 года разам з бацькоўскай сям’ёй яна апынулася на эміграцыі. У 1949 годзе скончыла Беларускую гімназію імя Я. Купалы ў Віндышбергердорфе , у тым жа годзе прыехала ў ЗША.
Была актыўнай удзельніцай Арганізацыі беларуска-амерыканскай моладзі і Згуртавання беларускай моладзі ў Нью-ЁркуЗапруднік, Я. Дванаццатка… — С. 458., спявала ў хоры, танчыла і выступала ў драматычнай групе. Была сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання і Жаночага згуртавання, актыўнай парафіянкай прыходу БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1960-х была настаўніцай у беларускай школцы, якая дзейнічала пры гэтай царкве.
Памерла 6 красавіка 1984 года ў Нью-Ёрку. Пахаваная ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Літаратура Дванаццатка. Дакумэнтальная ааповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.) / Янка Запруднік. — Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 2002. — 510 с. — ISBN 0-9722020-0-5
Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940) Катэгорыя:Постаці БАПЦ Катэгорыя:Беларусы ў ЗША