Кенеа Ядэта (ар.: Qana'aa Yaadataa; ) — эфіопскі ваенны дзеяч.
Біяграфія Вывучаў адміністрацыйнае кіраванне і мае ступень доктара філасофіі ў галіне дзяржаўнага кіравання, ступень магістра ў галіне дзяржаўнага і канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання і дзелавога адміністравання. Служыў у федэральнай паліцыі Эфіопіі ў якасці намесніка генеральнага камісара. Займаў пасады кіраўніка Бюро бяспекі і адміністрацыі і начальніка службы бяспекі рэгіянальнага штата Аромія. 18 жніўня 2020 быў прызначаны кабінетам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі міністрам нацыянальнай абароны на фоне рознагалоссяў паміж яго папярэднікам і прэм’ер-міністрам. Пазней стаў ключавой фігурай у Тыграйскім канфлікце.
Катэгорыя:Палітыкі Эфіопіі Катэгорыя:Міністры абароны Эфіопіі Катэгорыя:Міністры абароны