«Need for Speed: Undercover» () — відэагульня серыі «Need for Speed» ў жанры аркадных аўтагонак, выдадзеная кампаніяй «Electronic Arts» для гульнявых кансоляў, персанальных камп’ютараў і мабільных прылад у лістападзе 2008 года. У Расіі «Need for Speed: Undercover» была выдадзена кампаніяй «1С-СофтКлаб» цалкам на рускай мове.
Па сюжэце гульні федэральны агент Чэйз Лін (Мэгі Кью) наймае героя для працы пад прыкрыцьцём з мэтай выкрыцця міжнароднага злачыннага сіндыката. Гульцу прадастаўлена свабода перамяшчэння па трох гарадах, з агульнай працягласцю дарог каля 160 км. З новаўвядзенняў у «Need for Speed: Undercover» можна вылучыць павелічэнне навыкаў ваджэння (падобна ролевым гульням), новы рэжым «Бітва на шашы» і крымінальныя заданні. Як і ў папярэдніх частках серыі, у «Undercover» прадстаўлены вулічныя гонкі, паліцыйныя пагоні і цюнінг аўтамабіляў.
Гульня, у адрозненне ад папярэднікаў, мае большы тэрмін распрацоўкі — 16 месяцаў, так як з лета 2007 года распрацоўшчыкі серыі «Need for Speed» былі падзелены на дзве каманды, якія будуць выпускаць гульні па чарзе. У выніку новыя гульні серыі павінны мець 24 месячны цыкл вытворчасці замест 12, з захаваннем штогадовага выпуску. «Need for Speed: Undercover» атрымала неадназначныя, у асноўным негатыўныя водгукі ад гульнявой прэсы. Галоўным недахопам гульні ў асноўным называецца яе празмерная прастата.
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт.
Катэгорыя:Відэагульні 2008 года Катэгорыя:Гульні для PlayStation Portable Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для PlayStation 2 Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Гульні для Wii Катэгорыя:Гульні для Nintendo DS Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Відэагульні з адкрытым светам Катэгорыя:Гульні для Windows Phone Катэгорыя:Need for Speed