Рыгор Аляксеевіч Разува́еў (; — ) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1946), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966, член-карэспандэнт з 1958). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. Жыў таксама разам з бацькамі ў Ніжнім Ноўгарадзе і Серпухавае. У 1907 годзе разам з маці вярнуўся ў Маскву і ў 1917 годзе скончыў 1-ю мужчынскую гімназію. Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У канцы другога курса пакінуў вучобу і пераехаў у Палтаўскую губерню, у сяло Карпілаўка. Пасля ўсталявання Савецкай улады прыехаў у 1922 годзе ў Петраград і паступіў на трэці курс фізіка-матэматычнага аддзялення Петраградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1925 годзе. Працаваў у Акадэміі навук СССР, з 1927 года ў Лабараторыі высокіх ціскаў У. М. Іпацьева, якая ў 1929 годзе пераўтворана ў Дзяржаўны інстытут высокіх ціскаў, дзе займаў пасаду намесніка дырэктара. Адначасова выкладаў і загадваў кафедрай у Ленінградскім тэхналагічным інстытуце і ўзначальваў Лабараторыю арганічнай хіміі Акадэміі навук.
У 1930—1932 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы і праходзіў стажыроўку ў Баварскай акадэміі навук (Мюнхен) у лабараторыі прафесара Г. Віланда. У 1932—1934 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры атручваючых і выбуховых рэчываў Ленінградскага тэхналагічнага інстытута.
У 1934 годзе Р. А. Разуваеў быў арыштаваны і асуджаны па «Справе славістаў». Адбываў пакаранне ў Варкуце, пад Архангельскам, ва Ухце на радыевым заводзе. Быў датэрмінова вызвалены ў 1942 годзе без права пражывання ў Маскве і Ленінградзе.
У 1945 годзе абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі ў Інстытуце арганічнай хіміі Акадэміі навук СССР. У 1946—1947 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры арганічнай хіміі Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 1947 года загадваў лабараторыяй арганічнай хіміі Навукова-даследчага інстытута хіміі пры Горкаўскім дзяржаўным універсітэце, у 1956—1962 гадах — дырэктар інстытута. У 1963 годзе ўзначаліў Лабараторыяю стабілізацыі палімераў Акадэміі навук СССР. У 1969—1988 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук СССР (Горкі).
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па хіміі металаарганічных злучэнняў, арганічных пераксідаў, радыкальных рэакцый. Разам з М. М. Катонам адкрыў спосаб генерыравання свабодных аліфатычных радыкалаў, разам з Ю. А. Альдэкопам і М. А. Майерам рэакцыю ініцыіравання дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці, прамую рэакцыю свабодных радыкалаў з ртуццю. Пад кіраўніцтвам Р. А. Разуваева былі створаны спосабы атрымання ніткападобных монакрышталёў і слаістых плёнак германію і іншых паўправадніковых матэрыялаў.
Сярод апублікаванага: Металлоорганические соединения в электронике — М., 1972 (у сааўтарстве); Вязкость плотность и электропроводность растворов молнбдата и хромата натрия при повышенных температурах. — ЛГУ, 1976 (у сааўтарстве); Растворы электролитов в высоко и низкотемпературном режимах. — Л.: Изд-во ЛГУ, 1980 (у сааўтарстве).
Узнагароды і званні Медаль «Серп і Молат» (1969) 3 ордэны Леніна (1961, 1969, 1975) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1985) Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970) Ленінская прэмія 1958 года Дзяржаўныя прэміі СССР (1971, 1976, 1985) Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР Ганаровы член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1975) Ганаровы дырэктар Інстытута металарганічнай хіміі Акадэміі навук СССР (1988—1989) Ганаровы член міжнароднага таварыства «Даследаванне свабодных радыкалаў» Ганаровы грамадзянін горада Горкі
Літаратура
Ольдекоп Ю. А., Маеир Н. А. Г. А. Разуваев. (К 70-летию со дня рождения и 40-летию научной и педагогической деятельности) // «Журнал общей химии», 1966, т. 36, в. 2. Воспоминания об академике Г. А. Разуваеве. — М.: Наука, 1992; 2-е изд. 1994. — 329 с.
Спасылкі Путь в науку: из воспоминаний академика Григория Алексеевича Разуваева // Поиск-НН Разуваев Григорий Алексеевич // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук Разуваев Григорий Алексеевич // Архивы РАН Разуваев Григорий Алексеевич // Институт истории естествознания и техники им. С. И. Вавилова Российской академии наук (ИИЕТ РАН)
Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ніжняга Ноўгарада