Павел Сямёнавіч Матышэўскі (10 кастрычніка 1919, в. Клешава, Слуцкі павет, Мінская губерня — 11 лістапада 2001, Кіеў) — савецкі правазнавец. Доктар юрыдычных навук (1971), прафесар (1971), акад. АПрНУ (2000).
Біяграфія Нарадзіўся 10 кастрычніка 1919 года ў в. Клешава Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер — Слуцкі раён Мінскай вобласці).
Вучыўся ў Мінскім медыцынскім інстытуце (1939) і Азербайджанскім універсітэце (1942—1944). Удзельнік Вялікай айчыннай вайны.
Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1946), дзе з тых часоў і працаваў: 1971—1987 — загадчык, 1987—1995 — прафесар кафедры крымінальнага права і крыміналогія, у той жа час 1974—1983 — дэкан юрыдычнага факультэта. З 1997 года — прафесар кафедры крымінальнага правасуддзя Запарожскага ўніверсітэта. З 1999 года — прафесар кафедры крыміналістыкі, крымінальнага права і працэсу Акадэміі працы і сацыяльных адносін (Кіеў).
Памёр 11 лістапада 2001 года ў Кіеве.
Навуковыя працы «Ответственность за преступления против общественной безопасности, общественного порядка и здоровья населения». Москва, 1964; «Ответственность за преступления против социалистической собственности». К., 1968; «Уголовно-правовая охрана социалистической собственности в Украинской ССР». К., 1972; «Правовые и медицинские меры борьбы с пьянством, алкоголизмом и наркоманией». К., 1987 (в соавторстве); «Преступления против собственности и смежные с ними преступления». К., 1996; «Кримінальне право України: Заг. частина». К., 1997 (в соаторстве).
Спасылкі Кафедра уголовного права и правосудия МАТИШЕ́ВСЬКИЙ Павло Семенович
Катэгорыя:Правазнаўцы СССР Катэгорыя:Правазнаўцы Украіны Катэгорыя:Дэканы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны