Барсук для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны куніцавых.
Гісторыя
У Беларусі ў мінулым шматлікі від.
Пры раскопках Старога замка ў Гродне былі знойдзены косткі барсука. Барсук здабываўся галоўным чынам дзеля тлушчу, які не застывае на марозе і валодае яшчэ некалькімі карыснымі ўласцівасцямі.
У цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.
У 1984 годзе ў Беларусі ўлічылі каля 2,2 тысяч барсукоў. — С. 161.
У 90-я гады найбольшая шчыльнасць барсука назіралася ў Віцебскай (0,67) і Гродзенскай (0,63) абласцях, амаль у 3 разы ніжэй у Мінскай (0,23), у астатніх абласцях 0,01-0,02 асобін/1000 га лясной плошчы. На мадэльнай пляцоўцы ў Гарадоцкім раёне (Віцебская вобласць) у 2009 годзе выяўлена шчыльнасць барсукоў 0,23 асобіны/1000 га.
Сучасная папуляцыя
Нешматлікі від, размеркаваны нераўнамерна. На Палессі адсутнічаеБАРСУК ОБЫКНОВЕННЫЙ (Meles meles) .
У 2002 годзе ў паляўнічых гаспадарках Беларусі насяляла 1592 асобіны барсука. Акрамя таго, яшчэ 313 асобін жыло на тэрыторыях нацыянальных паркаў і запаведнікаў. Колькасць барсукоў, якія жылі ў паляўнічых угоддзях Беларусі барсукоў на 2013 год складала 1 650 асобін.
У 2021 годзе папуляцыя складала 1072 асобіныЧисленность млекопитающих, включенных в Красную книгу Республики Беларусь, во взятых под охрану пользователем охотничьих угодий мест их обитания по территории Республики Беларусь .
Дынаміка агульнай колькасці
Утрыманне ў няволі
Барсукі жывуць у Гродзенскім, Віцебскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.
Ахова і паляванне
З 1981 года барсук уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і паляванне на яго забаронена.
Біялогія
Барсук насяляе лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.
У культуры
У філатэліі
Літаратура
Козло П. Г. «Барсук»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.66-70 Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с. Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с. Файбіч А. М., Ратэнка І. І. «Даследаванні па дэмаграфіі барсука (Meles meles L.) на поўначы Беларусі» / Актуальные проблемы экологии: материалы VI междунар. науч.- практ. конф. Гродно, 2010. С.146-147
Спасылкі
БАРСУК ИЗ ЖИЗНИ БАРСУКОВ Таинственный полосатый — сколько барсуков живёт в пуще? ЧИСЛЕННОСТЬ И СТАЦИАЛЬНОЕ РАЗМЕЩЕНИЕ КРУПНЫХ ХИЩНЫХ МЛЕКОПИТАЮЩИХ БЕЛОВЕЖСКОЙ ПУЩИ
Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі