У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Падчас гэтых падзей былі неаднаразова зафіксаваныя выпадкі сексуальнага гвалту.

Хроніка 2021 4 студзеня: Europe External Programme with Africa (EEPA) паведаміла, што вялікая колькасць жанчын пацярпелі ад сексуальнаму гвалту як індывідуальна, так і ў групах. Многія жанчыны ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну Тыграй, пасля запыталі экстраныя супрацьзачаткавыя таблеткі. Некаторыя былі выкрадзены ўрадавымі сіламі. 21 студзеня: спецыяльны прадстаўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні аб сексуальным гвалце ва ўмовах канфлікту Праміла Патэна выказала «вялікую заклапочанасць» з нагоды заяў мужчын з Мэкэле, вымушаных гвалтаваць членаў сям’і. Яна выказа ўдзячнасць за расследаванні і даклады Эфіопскай камісіі па правах чалавека і гатоўнасць устаноў ААН аказваць падтрымку эфіопскім уладам у «папярэджанні магчымых парушэнняў і рэагаванні на іх». 23 студзеня: невядомая бежанка з Тыграя, апытаная агенцтвам Reuters, заявіла, што яе згвалтавалі пад пагрозай пісталета. Гвалтаўнік быў апрануты ва ўніформу ўрадавай арміі і казаў, што прэзерватыў не патрэбны. Супрацоўнікі гуманітарных арганізацый і лекары апісалі шматлікія выпадкі згвалтаванняў з боку апалчэння Фано і лаялістаў у такіх гарадах, як Рав’ян, Вукро, Адыграт і Мэкэле. EEPA, спасылаючыся на невядомага тыграйскага лекара, паведаміла, што ў гарадах Адва і Аксум салдаты Эфіопіі і Эрытрэі стралялі ў людзей, якія былі сведкамі згвалтаванняў або спрабавалі дапамагчы ахвярам. У выніку жыхары перасталі рэагаваць на крыкі жанчын аб дапамозе. 25 студзеня: Упраўленне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па каардынацыі гуманітарных пытанняў паведаміла аб «трывожным росце колькасці паведамленняў аб сексуальных злачынствах у Тыграі». 30 студзеня: у сваёй заяве Дэбрэцыан Гебрэмікаэль, лідар паўстанцаў, пацвердзіў паведамленні аб сексуальных злачынствах урадавай арміі. 1 лютага: EEPA заявіла, што шасці маладым дзяўчатам з Мэкэле, згвалтаваным лаялістамі, пагражалі, каб тыя не паведамлялі пра здзейсненае і не звярталіся па медыцынскую дапамогу. 15 лютага: «Бі-бі-сі Ньюс» паведаміла, што лекар і актывістка за правы жанчын сумесна зарэгістравалі 200 дзяўчынак ва ўзросце да 18 гадоў, якія сведчалі аб тым, што яны сталі ахвярамі згвалтавання ў медыцынскіх цэнтрах і бальніцах Мэкэле. 18-гадовая школьніца, апытаная журналістамі, распавяла, як яна перажыла спробу згвалтавання, але нападнік тройчы стрэліў ёй у руку, прымусіўшы лекара ампутаваць яе, калі тая пазней прыбыла ў бальніцу. 28 лютага: Некалькі жанчыны з клініцы «Айдэр» у Мэкэле былі згвалтаваны байцамі ўрадавай арміі па шляху з бібліятэкі ў свае спальні.

2022 16 лютага: арганізацыя «Amnesty International» апублікавала даклад, у якім абвінаваціла тыграйскіх паўстанцаў у згвалтаванні непаўналетніх. Інцыдэнты мелі месца ў канцы жніўня і пачатку верасня 2021 г. Паводле тэксту дакумента, «баевікі НФВТ наўмысна забілі дзясяткі чалавек, згвалтавалі дзясяткі жанчын і дзяўчынак, некаторым з якіх было ўсяго 14 гадоў, а таксама падвергнулі рабаванню прыватную і грамадскую ўласнасці ў двух раёнах рэгіёну Амхара на поўначы Эфіопіі».

Колькасць ахвяр У канцы сакавіка 2021 года агульная колькасць згвалтаванняў, зарэгістраваных у пяці медыцынскіх установах Мэкэле, Адыграта, Вукро, Шырэ і Аксума, склала 512—516. Толькі ў Адыграцкай бальніцы было зарэгістравана 170 згвалтаваных жанчын, прычым назіралася тэндэнцыя да павелічэння колькасці інцыдэнтаў. Вафа Саід, каардынатар дапамогі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, чакаў, што праўдзівая колькасць згвалтаванняў будзе нашмат вышэй, таму што большасць медыцынскіх устаноў не функцыянавала. Таксама кожная ахвяра згвалтавання, як правіла, паведамляла аб 20 іншых жанчын, якія былі згвалтаваны разам з ёй, што не паведамілі аб згвалтаванні ні ў адну бальніцу. 25 сакавіка брытанскі парламентарый Хэлен Хэйс заявіла, што былі згвалтаваны 10 тысяч жанчын. Да сярэдзіны красавіка Фасіка Амдэселасіе, высокапастаўлены чыноўнік грамадскай аховы здароўя ў пераходным урадзе Тыграя, заявіла, што па меншай меры 829 выпадкаў сексуальнага гвалту былі зарэгістраваны ў пяці дзеючых бальніцах з пачатку канфлікту.

Расследванне 31 студзеня 2021 года Філсан Абдулахі, федэральны міністр Эфіопіі па справах жанчын, дзяцей і моладзі, заявіў у адказ на згадванне Дэбрэцыана Гебрэмікаэля аб сексуальным гвалце падчас вайны ў Тыграі, што федэральны ўрад «праводзіць палітыку нулявой цярпімасці да любой формы сексуальнага гвалту», гэта значыць карае злачынцаў. Для расследвання злачынстваў была створана спецыяльная група на чале з былым генеральным пракурорам Аданах Абібі. Мэтавая група, пачынаючы з 1 лютага, апытвала пацярпелых і збірала медыцынскія доказы. Ужо 11 лютага яна ўстанавіла, што згвалтаванні сапраўды мелі месца. Філсан заявіў, што паліцыя апрацоўвала «даныя ў выглядзе лічбаў», не робячы ніякіх заяваў аб усталяванні вінаватых.

Гл. таксама Сексуальны гвалт падчас Кангалезскіх войн

Зноскі

Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт Катэгорыя:Правы чалавека ў Эфіопіі Катэгорыя:Ваенныя злачынствы Катэгорыя:Сексуальны гвалт