Смо́ргаўскі тракт — тракт у Цэнтральным раёне Мінска. Ідзе ад вуліцы Кахоўскай да Прыгараднай, перасякае Брагінскі сквер.

Гісторыя Сморгаўскі тракт названы па засценку (хутары) Сморгаўка (Сморгаўцы) і аднайменным прадмесці. Засценак месціўся прыкладна там, дзе цяпер вуліца Прыгарадная і зялёная зона, якая пераходзіць у ворныя землі. У сярэдзіне XIX ст. у месцы, дзе сыходзяцца вуліца Чарвякова і Сморгаўскі тракт, было звычайнае скрыжаванне дзвюх дарог: налева — на Даўгінава (старажытная вёска ў Вілейскім раёне, важны пункт на шляху з Варшавы ў Полацк), направа — на СморгаўкуГаліна Новікава. Даўгінава // С. 211.. Пазней гэтыя дарогі ператварыліся ў вуліцы і атрымалі свае назвы — Даўгінаўскі і Сморгаўскі тракты. Пасля на скрыжаванні з’явіліся хаты, вырас прыватны сектар. У 1960-х гадах ля прыватнага сектара пабудаваныя 5-павярховыя хрушчоўкі.

Літаратура

Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 447. Smorgówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X (Rukszenice — Sochaczew), 1889. — S. 833.

Катэгорыя:Тыпы дарог