Высакародны алень для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, буйны прадстаўнік беларускай фаўны .
Гістарычныя звесткі
Да XX стагоддзя
На тэрыторыі Беларусі абарыгенны еўрапейскі алень быў шматлікім у XII-XVI стагоддзях, Вызначаўся больш буйнымі, чым цяпер, памерамі.
Пры раскопках Старога замка ў Гродне былі знойдзены косткі высакародных аленяў, якія ўтвараюць асноўную масу касцявых рэшткаў са старажытнага Гродна. На аленя прыходзіцца больш за чвэрць агульнай колькасці вызначаных костак з гэтага помніка і амаль палова ўсіх костак дзікіх жывёл. Навукоўцы лічаць, што па сваім росце абарыгенны алень быў блізкі да такіх рас, як сучасная каўказская () і карпацкая ().
У канцы XVIII стагоддзя падвергнуўся вынішчэнню нават у Белавежскай пушчы. У 1865 годзе ў Белавежскую пушчу з Сілезіі завезлі 5 самцоў і 13 самак аленяў. Іх змясцілі ў звярынец — у агароджаным участку лесу. У натуральных угоддзях жывёлы з’явіліся толькі ў 1890 годзе, паклаўшы пачатак вольнай папуляцыіОЛЕНЬ БЛАГОРОДНЫЙ (Cervus elaphus) . Неаднаразовыя абвалы загарадзі давалі магчымасць аленям сыходзіць са звярынца ў пушчу. У 1894 годзе звярынцы было 300, а ў лясах пушчы каля 400 асобін. Для «асвяжэння крыві» ў пушчу неаднаразова завозіліся асобныя партыі жывёл з лепшых паляўнічых гаспадарак Еўропы. У 1891—1905 гадах было завезена 618 аленяў.
Першая палова XX стагоддзя
У 1905—1910 гадах аленяў было ўжо больш за 5000, па іншых дадзеных, каля 10000. паведамляў, што ў 1907 годзе ў Белавежскай пушчы налічвалі каля 5054 асобін высакароднага аленя. Архив ветеринарных наук, кн. 8, 1912..
Да таго часу алені моцна размножыліся і з’елі падрост у пушчы, знішчылі вербалоз у поймах малых рэк, што пацягнула за сабой прыкметнае абмяленне рэчак і раўчукоў, а некаторыя з іх высахлі цалкам. Прыйшлося ствараць штучныя вадапоі ў выглядзе невялікіх вадаёмаў са стаячай вадой. Вада ў іх з цягам часу псавалася, загнівала і ў выніку з-за гэтага ўспыхнула эпізаатыя, ад якой частка аленяў загінула. У 1914 годзе колькасць аленя ў пушчы дасягнула 6800 асобін.
У 1915 годзе Белавежскую пушу занялі немцы. Драпежніцкае вынішчэнне жывёл прывяло да катастрафічнага змяншэння іх колькасці, і ў 1921 годзе ў пушчы засталося толькі 6-8 аленяў. Пасля сыходу немцаў пакінутых аленяў ахоўвалі палякі, а месца, дзе яны жылі, абвясцілі рэзерватам. Колькасць жывёл стала прыкметна павялічвацца. За гады Другой Сусветнай вайны колькасць аленяў зноў знізілася.
На тэрыторыю Івянецкага і Валожынскага раёнаў (цяпер Мінская вобласць) 6 аленяў (3 самца і 3 самкі) завезены ў 1929 годзе з Польшчы абшарнікам Тышкевічам для развядзення і будучай палявання на іх. Жывёл выпусцілі ў спецыяльна абгароджаны ўчастак лесу ў 4 км² — рэзерват. У 1934 годзе іх было ўжо 86. У гэтым жа годзе 38 аленяў са звярынца выпусцілі ў суседнія лясы. За гады Другой Сусветнай вайны лік аленяў паменшыўся і на тэрыторыі Валожынскага і Івянецкага раёнаў было ў 1946 годзе 11, у 1948 годзе — 39, а ў 1949 годзе — 54 аленя.
Другая палова XX стагоддзя
У 1946 годзе Белавежскай пушчы на тэрыторыі Беларусі ўжо налічвалася 270 жывёл. Вядомая спроба засялення высакародным аленем Налібоцкай пушчы: у 1929 годзе 6 аленяў былі выпушчаныя ў абгароджаны ўчастак лесу. Гэтыя асобіны добра прыжыліся і пачалі размнажацца, аднак у 1940-я гады ўся іх папуляцыя была знішчаная драпежнікамі і браканьерамі.
У 1956-68 гадах завезены 249 аленяў з , а ў 1968-87 гадах — 1598 асобін з Белавежскай пушчы расселены ў розныя раёны рэспублікі. У 1956—1964 гадах — у Бярэзінскі запаведнік.
У 1955 годзе ў Бярэзінскі запаведнік з Варонежскага завезлі 49 аленяў. Выпусцілі іх ва ўрочышчы Ніўкі.
Да 1995 года было створана 28 лакальных папуляцый гэтага віду, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Асіповіцкая, Пружанская, Налібоцкая, Машканская, Негарэльская.
У сярэдзіне 70-х гадоў у рэспубліцы налічвалася каля 3 тысяч асобін, прычым 80 % з іх знаходзіліся ў Белавежскай пушчы. Колькасць працягвала расці і ў 1984 годзе дасягнула 5,0. — С. 161, а ў 1985 — 5,6 тысяч асобін. У другой палове 80-х гадоў колькасць аленя на тэрыторыі рэспублікі вагалася ў межах 5,2-5,6 тысяч асобін. За перыяд з 1995 па 2002 год пагалоўе высакароднага аленя ў паляўнічых гаспадарках Беларусі вырасла з 4226 да 4590 галоў. Пагалоўе аленя ў запаведніках і нацыянальных парках ацэньвалася ў 1015 галоў.
Колькасць аленя ў Беларусі ў 2014 годзе склала 13600 асобін (у 2003 — 4887). Від вельмі нераўнамерна размеркаваны па тэрыторыі рэспублікі. Асноўная колькасць высакароднага аленя (40 %) засяроджаная ў заходняй частцы краіны ў некалькіх лакальных папуляцыях (Белавежская-пружанская −3,5 тысяч або 29 % і Налібоцкая — 1,3-1,35 тысяч або 11 %).
Сучасная папуляцыя
Алень рэгіструецца прыкладна ў 60 % раёнаў Беларусі. Самая высокая па раёнах сярэдняя яго шчыльнасць ў Гродзенскай вобласці (1,13 асобін/1000 га лясных угоддзяў). Далей па ступені змяншэння ідуць Магілёўская (0,93), Мінская (0,73), Брэсцкая (0,64), Віцебская (0,34) вобласці. Адсутнічае на большай частцы Гомельскай вобласці.
Беларусь засяляе — сярэднееўрапейскі алень. У выніку натуральнага і штучнага рассялення ў Беларусі склалася змяшанае насельніцтва нашчадкаў белавежскіх і варонежскіх аленяў, якія адрозніваюцца не толькі паходжаннем, але і шэрагам марфалагічных прыкмет. Адсюль складанасць унутрывідавай сістэматыкі высакароднага аленя.
На 2023 год папуляцыя высакародных аленяў у Беларусі складае 47 112 асобінЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .
Дынаміка агульнай колькасці
Дынаміка здабычы У 2023 годзе паляўнічымі было здабыта 7266 высакародных аленяўДобыча (изъятие) охотничьих животных .
Утрыманне ў няволі Высакародныя алені жывуць у Гродзенскім, ВіцебскімОЛЕНЬ БЛАГОРОДНЫЙ (Cervus elaphus) і Мінскім заапаркахВысакародны алень , у Магілёўскім заасадзеОлень благородный (Cervus elaphus) .
Біялогія
У межах Беларусі алень часцей трымаецца ў хваёвых, лісцяных і змешаных лясах з добра развітым падростам і падлескам, з пакрытымі травой палянамі, паблізу вадаёмаў, лугоў і палёў. Найбольшую ролю ў кармавым рацыёне гуляюць метлюжковыя, асабліва вясной і ў пачатку лета. Часта ядуць астравыя, бабовыя і парасонавыя. Зімой у мнагалетнікаў алені ўжываюць зялёныя прыкаранёвыя лісце і сцёблы. З драўняна-хмызняковых раслін алені ядуць дуб, ясень, клён, бук, асіну, ліпу, рабіну, вярбу, брызгліну, каліну, плюшч, амелу і інш. Ядуць лісце, пупышкі, парасткі, грызуць кару. Пры недахопе кармоў ядуць таксама парасткі і ігліцу хвоі і ядлоўца, радзей — піхты і елкіОлень благородный (Cervus elaphus) .
У культуры
У філатэліі
Літаратура
Шостак С. В. «Олень благородный»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.237-241 Бондаревич В. «Благородный олень»/ Лесное и охотничье хозяйство. 2015. № 10 с.33-37 Козорез А. И. «Ресурсы оленьих Беларуси»/ Лесное и охотничье хозяйство. 2014, № 11 °C.42-47 Обзоры результативности экологической деятельности ЕЭК ООН. Беларусь. Третий обзор / Серия обзоров результативности экологической деятельности. Выпуск № 44. Нью-Йорк и Женева, 2016. −445с. Быкова Н. К., Лях Ю. Г., Пальчевская К. И., Ермолаева И. А., Янута Г. Г. «Животный мир»/ Состояние природной среды Беларуси. Экологический бюллетень за 2013 год. Минск, 2014 °C.272-305 Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі
Ресурсы оленьих в Беларуси Ресурсы охотничьей фауны Ресурсы охотничьей фауны 2015
Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі Катэгорыя:Аленевыя