Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11 — будынак у Оршы. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. Уваходзіць у ансамбль гістарычнай забудовы вуліцы Уладзіміра Леніна. Помнік эклектычнай архітэктуры.

У савецкі час тут знаходзіліся адміністрацыйныя ўстановы. Цяпер у будынку размяшчаецца Аршанскі музей гісторыі і культуры горада.

Архітэктура

Аднапавярховы, квадратны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Архітэктурным дэкорам апрацаваны толькі галоўны фасад, які выходзіць на «чырвоную лінію» вулічнай забудовы. Плоскасна трактаваны фасад расчлянёны арачнымі вокнамі і крапаваны падаконнымі броўкамі, руставанымі прасценкамі, філёнгамі, прафіляваным карнізам. Уваход у дом — з боку двара праз стральчатую браму-арку.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліца Уладзіміра Леніна (Орша) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Оршы Катэгорыя:Славутасці Оршы Катэгорыя:Збудаванні Оршы ў стылі эклектыкі