Дом па Мінскай вуліцы, 11 — будынак у Оршы. Вуглавы, па скрыжаванні вуліц Мінскай і Леніна, на ўзгорку. Пабудаваны ў пачатку XX ст. У савецкі час у ім размяшчаліся Дом піянераў і школьнікаў, музычная школа. У архітэктуры шырока выкарыстаны дэкаратыўныя ўласцівасці фігурнай цаглянай муроўкі.
Архітэктура Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Да галоўнага фасада асіметрычна далучаецца аб’ём уваходнага тамбура з міжпаверхавай лесвіцай, да тарцовага — прыбудова. Элементы дэкору фасадаў вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі: ліштвы акон, сандрыкі, клінападобныя аркі, філёнгі, лапаткі, міжпаверхавы фігурны пояс. Папярочнай сцяной дом падзелены па 2 палавіны, планіроўка зменена адпаведна сучаснаму выкарыстанню.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мінская вуліца (Орша) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Оршы Катэгорыя:Славутасці Оршы Катэгорыя:XX стагоддзе ў Оршы Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Оршы ў стылі эклектыкі