Ланіта Ігараўна Сцяцко (нар. 14 жніўня 1993, Мінск) — беларуская шахматыстка, міжнародны майстар сярод жанчын (2013), гросмайстар сярод жанчын (2015). Пераможніца чэмпіянату Беларусі па шахматах сярод жанчын (2015).

Біяграфія Шматразовая пераможца чэмпіянатаў Беларусі па шахматах сярод дзяўчын у розных узроставых групах: у 2003 годзе (U12), у 2005 годзе (U12), у 2007 годзе (U14), у 2008 годзе (U16) і ў 2010 годзе (U18).Ланита Стецко: Ставлю цели поэтапно

Паспяхова удзельнічала ў чэмпіянатах Беларусі па шахматах сярод жанчын, у якіх заваявала залатую (2015), дзве срэбраныя (2014, 2017) і дзве бронзавыя (2009, 2010) медалі.Ch BLR 2015 wCh BLR 2014 wChampionship BLR 2017 Final women

У снежні 2016 года ў Чалябінску перамагла ў міжнародным шахматным турніры сярод жанчын.The December evenings_WGM

Прадстаўляла зборную Беларусі на найбуйнейшых камандных шахматных турнірах:

у шахматных алімпіядах удзельнічала чатыры разы (2010—2016); у камандным чэмпіянаце Еўропы па шахматах удзельнічала ў 2013 годзе.

У 2015 годзе скончыла Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ па спецыяльнасці «бізнес-адміністраванне».Твой ход, Ланита

Заўвагі

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Удзельнікі шахматных алімпіяд Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры сярод жанчын Катэгорыя:Шахматысткі Беларусі