«Любоў да трох цукербрынаў» () — дванаццаты раман Віктара Пялевіна, які выйшаў у выдавецтве «Эксмо» і паступіў у продаж 9 верасня 2014 года. Першы тыраж — 70 000 экзэмпляраў. Адначасова з папяровай версіяй выйшла і аўдыёверсія (агучванне — Сяргей Чанішвілі, выдавец — Выдавецкі дом «Союз»).

Назва У назве рамана відавочная алюзія на ф’ябу «Любоў да трох апельсінаў» — казачную п’есу, напісаную Карла Гоцы ў 1760 годзе. Сам тэрмін «цукербрын» утвораны як сінтэз імёнаў двух гігантаў сучаснай web-індустрыі — Сяргея Брына і Марка Цукерберга.

Сюжэт У прэс-рэлізе паведамлялася, што новая кніга Пялевіна — гэта «дынамічная элегія нашага дня, прасякнутая горыччу расчараванняў і парадаксальнасцю высноў». Сярод «трэндаў», закранутых у ёй, — Facebook, Google, Украіна, талерантнасць, культ спажывання, інтэрнэт-залежнасць, інфармацыйнае рабства і тэрарызм. Дзеянне рамана адбываецца ў сучаснасці і ў аддаленай будучыні. Будучыня антыўтапічная і вялікую частку часу прысвечана знаходжанню галоўнага героя ў віртуальнай рэальнасці.

Асноўным героем рамана з’яўляецца «тэхнічны выратавальнік свету». У рамане ён называецца Кіклоп. Вядома, ён не першы і не апошні такі прадстаўнік, які жыве на зямлі. За ўсю гісторыю нашага існавання яны хадзілі сярод нас і назіралі за тым, што адбываецца. І для такіх, як Кіклоп, існавалі жорсткія правілы, у рамках якіх яны павінны былі дзейнічаць. Правілы не маглі памяняцца, нягледзячы на іх дзіўнае трактаванне. Нават калі ім было нешта не даспадобы (зыходзячы з асабістага ўспрымання дабра і зла), Кіклопы не маглі скарыстацца сілай толькі зыходзячы з уласных памкненняў.

Цікавыя факты Філасофскія роздумы герояў праходзяць на фоне папулярнай мабільнай гульні Angry Birds.

У сюжэце кнігі згаданыя Майдан у сталіцы Украіны, Крымскі паўвостраў і знойдзены пасля ўцёкаў Януковіча залаты батон.

Літаратура

Катэгорыя:Раманы на рускай мове