Дом па Мінскай вуліцы, 19 — колішні будынак у Оршы. Вуглавы, на скрыжаванні вул. Мінскай з 2-м Мінскім завулкам. Пабудаваны ў пачатку XX ст.

Знос Напярэдадні «Дажынак» 2008 года кіраўніцтва горада вырашыла пазбавіцца ад дамоў № 17 і 19, кожны з якіх выстаўляўся на аўкцыён за 160 млн беларускіх рублёў, але іх ніхто не набыў, а грошай на іх рамонт і аднаўленне не было. 24 жніўня 2007 на пасяджэнні Аршанскага гарвыканкама было прынята рашэнне «Аб дазволе будаўніча-мантажных работ па аб’екту „Разборка будынка па вуліцы Мінская, 19“». Яшчэ раней былі запрошаны спецыялісты з кафедры архітэктуры Полацкага дзяржуніверсітэта, якія абследвалі дамы № 17 і 19 і далі заключэнне, што іх канструкцыі маюць 100 % знос, таму ніякаму рамонту і аднаўленню не падлягаюць. Праз скандал 1 лістапада Аршанскі гарвыканкам адмяніў сваё папярэдняе рашэнне і выставіў будынак на аўкцыён. Але ў рэшце будынак быў знесены.

Архітэктура Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак апрацаваны тынкоўкай. На яе фоне вылучаюцца 2 рады лучковых і прамавугольных аконных праёмаў. Плоскасна вырашаныя фасады ўпрыгожаны міжпаверхавым тонка-прафіляваным поясам, карнізам з сухарыкамі. Тарцовыя фасады пазбаўлены праёмаў і дэкору. Два крылы дома маюць розную планіроўку: па вул. Мінскай — анфіладную, па завулку — калідорную.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мінская вуліца (Орша) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Оршы Катэгорыя:Славутасці Оршы Катэгорыя:XX стагоддзе ў Оршы Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Оршы ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Зніклі ў 2000-я гады Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Оршы