Аляксандра Аляксандраўна Ракіця́нская (нар. ) — беларуская вучоная ў галіне гематалогіі і імуналогіі, доктар медыцынскіх навук (1972), Заслужаны ўрач БССР (1984).
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Бугульма (сучасны адміністрацыйны цэнтр Бугульмінскага раёна Татарстана, Расія). У 1948 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. У 1948—1988 гадах працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце гематалогіі і пералівання крыві, дзе з 1974 года кіравала аддзелам.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па метадах дыягностыкі і лячэння хвароб крыві, імунатэрапіі лейкозаў і анемій. Займалася распрацоўкай імунастымуляваных прэпаратаў. Сааўтар шэрагу вынаходстваў.
Сярод апублікаваных прац: Электрофорез клеток крови в норме и патологии. — Мн., 1974 (разам з С. С. Харамоненкам); Диагностика и лечение кровотечений у больных гемофилией: (методические рекомендации) / [составители: А. А. Ракитянская, Е. Н. Хомич]. — Мн., 1979; Иммуностимулирующие свойства эритрофосфатида — нового лечебного препарата (у сааўтарстве) // Доклады АН БССР. 1991. Т. 35. № 2.
Літаратура
Спасылкі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Гематолагі СССР Катэгорыя:Гематолагі Беларусі Катэгорыя:Імунолагі СССР Катэгорыя:Імунолагі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР