«Трэ́цяя раке́та» — аповесць Васіля Быкава, упершыню выйшла ў часопісе «Маладосць» №2 у 1962 годзе і ў асобным выданні — у той самы годДоўгая дарога дадому, кніга ўспамінаў Васіля Быкава. За гэты твор у 1964 годзе Быкаў стаў Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа.

Падставы напісання Васіль Быкаў, прачытаўшы некалькі ваенных твораў Рыгора Бакланава, адклаў усё і жарсна сеў пісаць «Трэцюю ракету». Але не паспеў яе скончыць за вясну, а летам яго выклікалі на ваенныя зборы ў Навагрудак. Нават у войску Быкаў працягваў пісаць кнігу.

Сюжэт Вялікая Айчынная вайна на Беларусі. Артылерыйскі разлік трое сутак адрэзаны ад сваіх. Лёс звёў у адным акопе розных людзей, якім трэба адбіць першую танкавую атаку фашыстаў. У цяжкія часіны і смяротнай небяспецы выяўляюцца сапраўдныя чалавечыя характары…

Экранізацыя У 1963 годзе Беларусьфільм зняў фільм паводле аповесці пад назвай «Трэцяя ракета». Гэта была першая экранізацыя твора Быкава.

Спасылкі

Катэгорыя:Творы Васіля Быкава Катэгорыя:Кнігі пра Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Кнігі 1962 года Катэгорыя:Аповесці Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове