Іван Васільевіч Цітавец (нар. 7 кастрычніка 1936, в. Вялікі Вязок, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратар, паэт-песеннік.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Вязок Крупскага раёна Мінскай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў пасля заканчэння сямігодкі. Скончыў Маскоўскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Па адукацыі — інжынер-механік. Працаваў на будоўлях, заводах і амаль 30 гадоў — педагогам. Жыве ў Мінску.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць Выдаў кнігі «Дзіўная старана» і «Сполохи», а таксама зборнік песень «Ёсць любоў у мяне…». Творы на яго вершы выконваюць народны хор Цітовіча, калектывы «Церніца», «Вербніца», «Бяседа», ансамбль «Свята». Шэраг песень на вершы Івана Цітаўца напісаў кампазітар Мікалай Яцкоў.

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты-песеннікі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»