Аўген Смаршчок (, Зэльва — ) — праваслаўны святар, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа, магістр псіхалогіі і філалогіі, старшыня Саюза беларусаў у Бельгіі.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1914 годзе ў Зэльве на Гарадзеншчыне. Паходзіў з настаўніцкай сям’і. Вучыўся ў польскай пачатковай школе. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Свіслачы (1934). З сярэдзіны 1930-х гадоў працаваў настаўнікам. У гады Другой сусветнай вайны мабілізаваны ў польскае войска. Браў удзел у абароне Варшавы. Трапіў у палон. Да кастрычніка 1940 года быў у нямецкім лагеры для ваеннапалонных. Пасля вызвалення працаваў на фабрыцы ў Берліне. З восені 1947 — у Марбургу, вывучаў ва ўніверсітэце псіхалогію і абараніў магістэрскую дысертацыю. Рукапаложаны ў сан святара Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) у 1950 годзе. Увосень таго ж года пераехаў у Бельгію. Скончыў педагагічны факультэт Лёвенскага ўніверсітэта (1957). Выконваў святарскія абавязкі. У 1962—1966 вучыўся ў Інстытуце філалогіі і гісторыі ўсходніх славян Брусельскага ўніверсітэта. Абараніў магістэрскую дысертацыю па філалогіі. Паглыбляючы багаслоўскую адукацыю, супрацоўнічаў з Інстытутам св. Сергія ў Парыжы. Да 1980 працаваў выкладчыкам рускай мовы ў Вышэйшай фламандскай школе ў Антверпене. Адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў парафіі БАПЦ у Бельгіі. Памёр у 1984 годзе ў мясцовасці Хівер паблізу Лёвена.

Сям’я Жонка — Зоя Жалязоўская-Смаршчок (1922—2010), беларуская грамадская дзеячка.

Старэйшы сын Андрэй скончыў Фламандскую школу ў Антверпене як перакладчык з нямецкай і англійскай моў, працуе там дацэнтам нямецкай мовы. Малодшы сын Петрык скончыў тую самую школу, вывучаў нямецкую і французскую мовы, закончыў славістычны факультэт Лювенскага ўніверсітэта. Працуе на радыё «Свабода» ў МюнхенеБарыс Рагуля. Беларускае студэнцтва на чужыне.

Крыніцы

Літаратура Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3 Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне = Belarusian Students Abroad / Барыс Рагуля. — Лёндан (Канада) — Нью-Ёрк: [б.в.], 1996.

Катэгорыя:Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта (да падзелу) Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Імігравалі ў Бельгію з Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў Бельгіі Катэгорыя:Постаці БАПЦ