«Хрыбет д’ябла» () — мастацкі фільм 2001 года рэжысёра Гільерма дэль Тора. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Марыса Парэдэс, Эдуарда Нар’ега, Федэрыка Лупі, Фернанда Тыельве, Ініга Гарсэс.
Сюжэт Іспанія, 1939 год. У краіне ідзе Грамадзянская вайна. Ратуючыся ад войскаў Франка, апякун трынаццацігадовага Карласа, пакідае хлопчыка ў прытулку «Санта-Люсія». Прытулак знаходзіцца далёка ў гарах, у маленькай вёсачцы, ад якой можна дайсці да бліжэйшага горада толькі пешшу. У прытулку працуюць дырэктарка Кармэн, лекар Касарэс, юная дзяўчына Канчыта і яе хлопец — былы выхаванец прытулку Хасінта.
У першыя ж дні свайго прабывання ў прытулку Карлас даведваецца, што ў вёсцы даволі небяспечна: пасярод прытулкавага двара стаіць снарад, які не разарваўся пры падзенні, у гарах пастаянна адбываюцца перастрэлкі паміж франкістамі і партызанамі-рэспубліканцамі, а па калідорах блукае прывід хлопчыка Санці. Карласу ўдаецца даведацца, што Санці быў забіты Хасінта, пасля таго, як стаў сведкам спробаў апошняга ўзламаць сейф з золатам дырэктаркі. Прывід заклікае да помсты, але і Карласу, і іншым хлапчукам не да таго: на мірную вёску насоўваецца вайна. Хасінта сыходзіць у горад, каб вярнуцца ў прытулак за золатам разам з бандытамі, а не знайшоўшы яго, спальвае будынак. Выжылым выхаванцам даводзіцца біцца супраць дарослых завостранымі палкамі і камянямі.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 11 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2001 года Катэгорыя:Фільмы жахаў 2001 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2001 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2001 года Катэгорыя:Фільмы Мексікі 2001 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Мексікі Катэгорыя:Фільмы жахаў Іспаніі Катэгорыя:Фільмы жахаў Мексікі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Іспаніі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Мексікі Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы Гільерма дэль Тора Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Гільерма дэль Тора Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Хаўер Наварэтэ