Лань для Беларусі — від сысуноў, які не з’яўляецца абарыгенным для гэтай тэрыторыі, але на працягу стагоддзяў некалькі разоў больш-менш паспяхова інтрадукаваўся і вольна жыў у гэтай мясцовасці. У XXI стагоддзі ў чарговы раз прыкладаюцца намаганні для аднаўлення вольнай папуляцыі лані і мяркуецца, што магчыма рэінтрадукцыя гэтага віду ў беларускія лясы.

Гістарычныя звесткі

Мяркуюць, што яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя была акліматызавана ў беларускіх лясах. Неаднаразова завозілі ў Белавежскую пушчу ў 2-й палове XIX стагоддзя, разводзілі як аб’ект для палявання каранаваных асоб.

паведамляў, што ў 1907 годзе ў Белавежскай пушчы налічвалі каля 1250 ланей. Архив ветеринарных наук, кн. 8, 1912..

У 1914 годзе ў пушчы было каля 1,5 тысяч ланяў. У Першую Сусветную вайну поўнасцю знішчана. У 1932 годзе 8 асобін былі завезены ў Налібоцкую пушчу з Германіі, размножыліся, але за час Вялікай Айчыннай вайны пагалоўе рэзка скарацілася, а пасля скасавання Вялаўскага запаведніка ланяў не стала. У 1963 5 жывёлін завезлі ў Белавежскую пушчу з Польшчы. У наступныя гады ланяў у белавежскіх лясах не выяўлена. Наступныя спробы рэакліматызацыі лані былі няўдалыя.

Сучасная папуляцыя У цяперашні час прадпрынятая яшчэ адна спроба для рэакліматызацыі лані на тэрыторыі Беларусі — завезеныя лані ў Белавежскую пушчу, некаторыя лясгасы, заасадЛань европейская Cervus dama .

У 2013 годзе з падтрымкай спецыялістаў навукова-практычнага цэнтра па паляўніцтвазнаўстве «Чырвоны Бор» пачалі спробы па рэакліматызацыі лані ў Беларусі. На самай поўначы Беларусі ў лес выпусцілі 300 жывёл, у тым ліку 64 самца, 165 самак і 71 сяголетакВ белорусских лесах появилась лань . Ланяў купілі ў Літве. Дзесяць месяцаў яны правялі ў карантыне, адаптаваліся і нават далі прыплод. Выпуск жывёл у дзікую прыроду стаў сапраўднай падзеяйВ Беларуси создали первую вольноживущую популяцию лани европейской . Яны разбрыліся па лясах Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў.

Прыкладна з 2015 года існуе таксама папуляцыя ланяў у Слуцкім раёне. На 2019 год 14 асобін утрымліваліся ў вальеры Слуцкага лясгаса, але ў планах стварыць папуляцыю на вольным выгулеВ Слуцком районе «поселилась» европейская лань .

На 2023 год папуляцыя ланяў у Беларусі складае 1388 асобінЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

У Беларусі лані ўтрымліваюцца ў АкцябрскімГосударственное учреждение «Октябрьский зоопарк» , Мінскім, Гродзенскім і Віцебскім заапарках і ў Магілёўскім заасадзе.

Біялогія

Сілкуецца лань летам травяністай расліннасцю (метлюжковыя, парасонавыя, бабовыя) і лісцем хмызнякоў. Зімой есць парасткі і кару драўняна-хмызняковай расліннасці (хвоя, елка, ядловец, клён, рабіна, асіна, вярба, брызгліна, дуб і інш.). Могуць есці жалуды, грыбы, ягады. Узімку лань добра есць падкормку — сена і венікі з лісцяных парод. У перыяд росту рогаў інтэнсіўна наведваюць саланцы. Раслінамі-індыкатарамі голаду выступаюць бяроза, вольха шэрая і чорная, бружмель. Пасуцца ў асноўным раніцай і ўвечары. Летам рэгулярна наведваюць вадапоі.

Значэнне

Каштоўная паляўніча-прамысловая жывёла, перспектыўная для рассялення ў лясах на поўдні Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Лань европейская Cervus dama Ресурсы охотничьей фауны 2015

Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі Катэгорыя:Аленевыя