Юліян (Юльян) Дамінікавіч Та́лька-Грынцэ́віч (; , маёнтак Рукшаны, Расіенскі павет, Ковенская губерня — ) — польскі антраполаг, этнограф. Член Польскай акадэміі навук у Кракаве.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1876). У 1878—1891 гадах працаваў урачом на Украіне. У 1894—1908 гадах узначальваў музей Троіцка-Кяхцінскага аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. З 1908 года — прафесар антрапалогіі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У 1911 годзе арганізаваў кафедру антрапалогіі ў Віленскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па гігіене, антрапалогіі, этнаграфіі і археалогіі. Вывучаў фізічны тып старажытных усходніх славян, у тым ліку беларусаў. Сярод апублікаванага: К антропологии народностей Литвы и Белоруссии — СПб, 1894; К антропологии великороссов — Томск, 1898.

Літаратура

Эйльбарт Н. В. Юлиан Доминикович Талько-Грынцевич — исследователь Заб.: 1850—1936. — М., 2003.

Спасылкі Как польский врач в Сибири гуннов нашел: удивительные приключения Юлиана Талько-Грынцевича в России // Журнал «Вокруг света»

Катэгорыя:Этнографы Польшчы Катэгорыя:Антраполагі Польшчы Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Даследчыкі Сібіры