Кузьмі́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кузьмінічы.

Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Быкоўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Кузьмініцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў. 23 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Баршчоўскага сельсавета перададзена вёска Чырвоны ПартызанРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Кармянскага сельсавета перададзены вёска Харошаўка і пасёлак Уборак, а ў склад Ленінскага сельсавета перададзена вёска Чырвоны ПартызанРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области . 30 чэрвеня 2015 года вёска Харошаўка і пасёлак Уборак вернуты ў склад Кармянскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 72 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области. 29 чэрвеня 2022 года скасаваны пасёлак СцяпанаўРешение Добрушского районного Совета депутатов от 29 июня 2022 г. № 322 Об упразднении поселка Степанов Добрушского района. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кармянскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 421 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Кузьмінічы, вёскі Знамя, Слабада, пасёлкі Галае і Чырвоны Камень.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) складала 808 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,9 % — украінцы, 1,5 % — малдаване; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 416 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя рускія сельсаветы БССР