thumb|200px|Каза Амалфея. Скульптура Берніні

Амалфея, Амалтэ́я, Амальтэ́я (, літар. «далікатная багіня») — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.65; Любкер Ф. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.86  — легендарная каза, якая выгадавала сваім малаком немаўля Зеўса на востраве Крыце Калімах. Гімны I 49; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 7; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 70, 3; Нон. Дзеянні Дыяніса XXVII 294 ў пячоры Казінай гары () у той час, калі багіня Рэя хавала юнага бога ад яго бацькі Кронаса. Калі нарадзіўся Зеўс, нарадзіла на свет двух казлянят Гігін. Астраномія II 13, 3 . Паводле Мусея, шкуру гэтай казы (Эгіду) Зеўс выкарыстоўваў для шчыта падчас вайны з тытанамі Мусей, фр.3 Керн = Лактанций. Божественные установления I 21, 39 .

Паводле іншай версіі, гэта (паводле Мусея) німфа, у якой была каза (дачка Гелія). Амалфея была дачкой Гемонія і валодала цудоўным бычыным рогам Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 7, 5 . Рог згадвае Анакрэонт Анакрэонт, фр.16 Пейдж . Або дачка Акіяна (ці Мелісея) Гігін. Міфы 182; Лактанцый. Боскія ўсталяванні I 22, 19 . Або Амалфея — дачка Алена Примечания Е. Г. Рабинович в кн. Сенека. Трагедии. М., 1983. С.395 . Амалфея павесіла Зеўса ў калысцы на дрэва, каб яго нельга было знайсці ні на небе, ні на зямлі, ні ў моры Гігін. Міфы 139 , калі яго шукаў Крон.

Пасля сваёй перамогі казу Зеўс зрабіў сузор’ем Мусей, фр.3 Керн = Псеўда-Эратасфен. Катастэрызмы 13 , а таксама яе казлянят.

У гонар Амалфеі названы астэроід (113) Амальтэя, адкрыты ў 1871 годзе, а таксама спадарожнік Юпітэра Амальтэя, адкрыты ў 1892 годзе.

Гл. таксама Курэты Рог дастатку

Спасылкі

Катэгорыя:Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Міфы Крыта Катэгорыя:Катастэрызмы Катэгорыя:Міфічныя бараны і козы