Сампсон Васілевіч Цвяткоўскі — прэфект Магілёўскай духоўнай семінарыі, а таксама выкладчык паэзіі, рыторыкі, філасофіі і багаслоўя ў азначанай семінарыі, дырэктар беларускіх народных вучылішчаў Магілёўскай губерні.

Біяграфія Сын казака з горада Харол, Палтаўская вобласць. Сірата. Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. Дваранін.

Запрошаны ў 1781 правялебным архіепіскапам Георгіем. Каніскім на пасаду выкладчыка ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1781 паэзіі і рыторыкі, у 1785 годзе быў прызначаны на пасаду настаўніка новаадкрытых семінарскіх класаў філасофіі і багаслоўя і прэфектам семінарыі. Пасаду прэфекта займаў з 1781 па 1789 год.

Г. Каніскі быў вельмі задаволены ім, адзначаў, што C. Цвяткоўскі «адпраўляючы сваю пасаду і выдатным прамаўленнем, і вучняў сваіх поспехам, паводзіў сябе сумленна і добрапрыстойна» і клапаціўся «тоб ён надалей, бо чалавек патрэбны, у семінарыі пры ранейшай пасадзе застаўся».

У 1789 быў прызначаны дырэктарам народных вучылішчаў. У 1793 годзе ганараваны чынам тытулярнага саветніка. У 1793 заняў ранейшую пасаду прэфекта і настаўніка філасофіі і багаслоўя. У 1798 г. зноў заняў пасаду дырэктара беларускіх народных вучылішчаў Магілёўскай губерні.

Літаратура

Михаил Буглаков «Преосвященный Георгий Конисский, Архиепископ Могилевский», Минск, 2000. Горючко, Платон Степанович «Материалы для биографии (истории) Могилевской духовной семинарии 1780—1800 годов» / Могилев губернский : скоропеч. и лит. Ш. Фридланда , 1901 Горючко, Платон Степанович «Учителя Могилевской духовной семинарии : Биогр. материалы для времени 1765—1808 годов» / Могилев : губ. скоропеч. и лит. Ш. А. Фридланда , 1904

Спасылкі

Дакументы Г. Каніскага, Сампсона Цвяткоўскага і яго нашчадкаў

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Постаці Віцебска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці