«Плю́шавы дэса́нт» альбо «мядзведзіроўка» — акцыя шведскіх лётчыкаў, якія 4 ліпеня 2012 года вылецелі з аэрадрома ў Пацюнаі (Літва, Каўнаскі раён), перасяклі межы беларускай паветранай прасторы ў раёне Дзіевянішкеса (побач з Шальчынінкаем і Іўем), праляцелі на ІвянцомЖыхары Івянца: Мы бачылі і самалёт, і мядзьведзяў // Радыё Свабода і, па некаторых меркаваннях, ляталі нават над МінскамНовае відэа дэсанту мядзведзікаў: самалёт над Мінскам // Наша Ніва. Паводле сведчанняў, яны скідвалі з самалёта пакеты з парашутамі, на якія былі прывязаны цацачныя мядзведзі з улёткамі, што заклікалі да выканання свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь. Пілоты заяўляюць, што ў выпадку затрымання беларускімі ўладамі яны планавалі знайсці прытулак у пасольстве Швецыі і што ў раёне Мінска іх выклікалі дыспетчары мінскага аэрапорта. У мэтах пілотаў спачатку быў намер скінуць цацкі на рэзідэнцыю прэзідэнта Беларусі, але потым пілоты пабаяліся гэта рабіцьШвед-«медзведзіроўшчык»: Перасяклі мяжу ў раёне выступу, у Мінску аэрапорт нас выклікаў // Наша Ніва.
Паводле словаў пілотаў, што прымалі ўдзел у акцыіSwedes launch teddy bear 'assault' on Belarus // The local Sweden news in English, яны прабылі на тэрыторыі паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь прыкладна 1—1,5 гадзіны і без цяжкасцей вярнуліся ў Літву.
Сведчанні Прадстаўнікі ваенна-паветраных сіл Літвы паведамлялі выданню Lietuvos rytas аб факце парушэння паветранай прасторыУ сераду ў Летуве выяўлена парушэньне паветранай прасторы // Радыё Свабода.
Жыхары Івянца сведчаць аб тым, што бачылі пралёт самалёта над пасёлкам і скідванне цацак на зямлю. Таксама некаторыя сведкі інцыдэнту адзначаюць, што мясцовая міліцыя аператыўна сабрала скінутыя на Івянец цацкіЖыхары Івянца: Скінутых з самалёта мядзведзікаў сабрала міліцыя // Наша Ніва. Мясцовыя жыхары баяліся таго, што цацкі могуць быць атручанымі і ўвогуле баяліся рэакцыі ўладаў, якія маглі даведацца пра тое, што жыхары з’яўляліся звычайнымі сведкамі інцыдэнтуВідэа з Івянца: «Англійскай не ведаем. Адно слова зразумелі — мядзведзь» // Наша Ніва. Паводле інфармацыі газеты «Наша Ніва», знайшоўся жыхар мікрараёна Сухарава, які здолеў атрымаць адну з цацак, што прызямлілася ў мікрараёнеМядзведзі, якія прызямліліся ў Сухараве — фотафакт // Наша Ніва.
Рэакцыя На фотаSwedish PR firm’s pro-democracy teddy bear drop on Belarus // The local Sweden news in English і відэаTeddybear Air Drop Minsk: Plane over the village IvianiecTeddybear Air Drop Minsk: Plane over Minsk бачны сведчанні палёту неідэнтыфікаванага самалёта над беларускай мясцовасцю: у відэа бачная частка івянецкага краявіду і панарама аднаго з мікрараёнаў, які некаторыя чытачы беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў ідэнтыфікуюць як мікрараён Малінаўка альбо Сухарава. Іншыя чытачы лічаць інцыдэнт грубай фальсіфікацыяй, зробленай у палітычных мэтах.
Палёт шведскага самалёта над Беларуссю быў неаднаразова параўнаны з пералётам і прызямленнем на Краснай плошчы ў Маскве Маціяса Руста 28 мая 1987 года.
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь лічыць факт пранікнення замежнага самалёта ў беларускую паветраную прастору парушэннем яе цэласнасціСообщение пресс-службы // В Министерстве обороны Республики Беларусь проводится проверка информации, размещенной рядом Интернет-источников, о якобы имевшем место несанкционированном полете над территорией Беларуси иностранного авиационного средства..
КДБ Беларусі арыштаваў Антона Сурапіна — чалавека, які фатаграфаваў плюшавых мядзведзікаўАнтона Сурапіна ня выпусьцяць // Радыё Свабода.
26 ліпеня 2012 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаў факт парушэння мяжыЛукашэнка прызнаў факт палёту шведаў. «Вінаватыя панясуць адказнасць», а 31 ліпеня адправіў у адстаўку старшыню беларускага пагранічнага камітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі генерал-маёра Дзмітрыя ПахмелкінаРачкоўскі і Пахмелкін у адстаўцы за плюшавы дэсант. Да таго ж Лукашэнка пазбавіў пасады і віцэ-прэм’ера Сяргея РумасаСяргей Румас больш не віцэ-прэм’ер.
7 жніўня фігурантам справы — Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву — прад’яўленыя афіцыйныя абвінавачванніПакуль шведы не прыедуць, будуць сядзець беларусы // Наша НіваВыстаўленыя абвінавачаньні ў справе «плюшавага» дэсанту. Радыё Свабода.Сурапіну і Башарымаву выстаўлены абвінавачанні (дапоўнена). БелаПАН. . 28 чэрвеня 2013 г. першы намеснік старшыні КДБ Ігар Сяргеенка паведаміў аб закрыцці крымінальнай справы аб «плюшавым дэсанце».https://amnesty.org.ru/node/2538/ В Беларуси закрыто дело о плюшевом десанте З А. Сурапіна і С. Башарымава былі знятыя ўсе абвінавачванні.
Спасылкі Інтэрв’ю пілотаў беларускаму Радыё Свабода Мэта акцыі заключаецца ў тым, каб людзі смяяліся над дыктатарам // Aftonbladet 90 хвілінаў палёту швэдзкага самалёту // Беларускае Радыё Свабода
Катэгорыя:Падзеі 4 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2012 года Катэгорыя:2012 год у Беларусі Катэгорыя:Івянец Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:Беларуска-шведскія адносіны Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Беларусі Катэгорыя:Прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі