Аперацыя «Індывідуальны кравец» () — аперацыя Ваенна-марскіх сіл ЗША супраць Паўночнага В’етнама. У аперацыі прымаў удзел самы вялікі флот крэйсераў і эсмінцаў ваенна-марскіх сіл ЗША ў гісторыі В’етнамскай вайны.

Аперацыя У маі 1972 года ў заходняй частцы Ціхага акіяна была сабрана самая буйная група караблёў ЗША з часоў Другой сусветнай вайны. У ноч з 9 на 10 мая на паўвостраве Да Сон пачалася падрыхтоўка да аперацыі «Custom Tailor»Robinson, John G.Pounding of Do Son Peninsula // Naval History Magazine. U.S. Naval Institute: 50, August 2007. Падчас аперацыі, нягледзячы на моцнае супраціўленне праціўніка, былі знішчаны ваенныя аб’екты ў радыусе чатырох міль ад Хайфона. У аперацыі прымалі ўдзел 3 крэйсеры (USS Newport News, USS Providence, USS Oklahoma City) і 2 эсмінцы (USS Hanson, USS Buchanan).

У 1 гадзіну 30 хвілін 10 мая 1972 года пачалася аперацыя з прасоўвання USS Hanson, які неўзабаве ўвайшоў у гавань Хайфона, з мэтай падаўлення берагавой батарэі Паўночнага В’етнама. У гэты ж час астатнія караблі пачалі мінаваць уваход у гавань, каб пазбавіць сілы Паўночнага В’етнама магчымасці выкарыстоўваць порт Хайфона. Аперацыя скончылася поўным поспехам ваенна-марскіх сіл ЗША. Эсмінец USS Hanson за гэтую аперацыю атрымаў падзяку.

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі В’етнамскай вайны Катэгорыя:1972 год у В’етнаме Катэгорыя:Канфлікты 1972 года Катэгорыя:Май 1972 года Катэгорыя:Падзеі 10 мая Катэгорыя:Марскія бітвы ЗША