Рама́нш — глыбакаводны жолаб у экватарыяльнай частцы Атлантычнага акіяна.

Цягнецца ў напрамку з захаду на ўсход і дзеліць папалам Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет у самай вузкай частцы акіяна паміж Бразіліяй і Заходняй Афрыкай. Даўжыня складае 270 (300Encyclopaedia Britannica) км, сярэдняя шырыня 9 (19) км. Найбольшая глыбіня 7856 (7758) м. Агульная плошча жолаба — 6000 км².

Уяўляе сабой упадзіну тыпу «акіянічны трог», буйны грабен, адзін з элементай аднайменнай зоны разломаў. У жолабе выяўлены выхады ультраасноўных горных парод.

Названы ў гонар французскага судна «Раманш», якое вымерала тут найбольшыя глыбіні ў 1883 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:Акіянічныя ўпадзіны Катэгорыя:Геалогія Атлантычнага акіяна