Дом па вуліцы Карла Маркса, 42 — 120-кватэрны жылы дом у Мінску, так званы для савецкай наменклатуры. Пабудаваны ў 1967 годзе па праекце архітэктара Ю. Шпіта. У народзе яго неадкладна ахрысцілі «Прыступкамі», таму што ён і сам, як лесвіца побач, скокамі спускаўся з вяршыні ўзгорка да ракіПо Потемкинской лестнице, или Историйка о потерянной любви. 5 Июня 2012. Выразная архітэктура, сувязь з рэльефам мясцовасці ставяць будынак у рад лепшых у тагачасным жыллёвым будаўніцтве горада.

Архітэктура

Размешчаны на ўчастку са складаным рэльефам, што вызначыла яго ступеньчатую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Будынак дзевяціпавярховы, складаецца з прамавугольных у плане 7 секцый, зблакіраваных уступамі на ½ вышыні паверха. Гэта дазволіла пазбегнуць манатоннасці плоскаснага фасада, надаць будынку рытмічнасць, выразнае і арыгінальнае аблічча. На фоне светлай тынкоўкі фасадаў вылучаны гарызантальныя лініі зашклення, вертыкалі пілонаў і праёмаў лесвічных клетак, абліцаваныя чорнай керамічнай пліткай нішы ўваходаў і невысокі цокаль. Кватэры групуюцца вакол лесвічных пляцовак з ліфтам. На першых паверхах прасторныя вестыбюлі з тамбурамі. Участак, што прылягае да дваровага фасада з дзіцячымі пляцоўкамі і месцамі для адпачынку вырашаны ў выглядзе тэрас.

Мемарыяльныя дошкі Мемарыяльныя дошкі сведчаць аб тым, што ў ім у 1967—2001 гадах жыў вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Іван Рыгоравіч НовікаўФотаздымак дошкі І. Р. Новікаву, а таксама Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка, які ўзначальваў Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР.Память академика Игнатенко увековечили в столице

Літаратура

Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Шпіта Катэгорыя:1967 год у Мінску