Падзенне Сайгона — захоп горада Сайгона, сталіцы Паўднёвага В’етнама, сіламі Народнай арміі В’етнама і Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама (таксама вядомага як В’етконг), што адбылося 30 красавіка 1975 года. Гэтая бітва азнаменавала канец В’етнамскай вайны і пачатак пераходнага перыяду перад аб’яднаннем В’етнама ў Сацыялістычную Рэспубліку, улада ў якой рэгулявалася Камуністычнай партыяй.
Войскі Паўночнага В’етнама пад камандаваннем генерала Ван Цьен Зунга пачалі апошнюю атаку на Сайгон, паўднёвав’етнамскімі сіламі ў якім камандаваў генерал Нгуен Ван Тоан. 29 красавіка пачаўся абстрэл горада цяжкай артылерыяй. У ходзе гэтай бамбардзіроўкі ў аэрапорце Таншанят загінулі два апошніх амерыканскіх вайскоўцаў, якія сталі ахвярамі вайны ў В’етнаме, Чарлз Мак-Маган і Дарвін Джадж. Да поўдня наступнага дня войскі Паўночнага В’етнама занялі важныя аб’екты горада і паднялі свой сцяг над прэзідэнцкім палацам Паўднёвага В’етнама. Паўднёвав’етнамскі ўрад капітуляваў неўзабаве пасля гэтага. Горад быў перайменаваны ў Хашымін у гонар прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам Ха Шы Міна.
Падзення горада папярэднічала эвакуацыя амаль усяго амерыканскага грамадзянскага і ваеннага персаналу ў Сайгоне нароўні з дзесяткамі тысяч паўднёвав’етнамскіх грамадзянскіх асоб, звязаных з паўднёвав’етнамскім рэжымам. Эвакуацыя завяршылася аперацыяй «Парывісты вецер» — найбуйнейшай эвакуацыяй з дапамогай верталётаў у гісторыі. У дадатак да ўцёкаў бежанцаў, заканчэнне вайны і ўсталяванне новых парадкаў з боку камуністаў спрыялі зніжэнню колькасці насельніцтва горада.
Гл. таксама Падзенне Кабула (2021)
Літаратура Butler, David. The Fall of Saigon. — New York: Simon and Schuster, 1985.
Спасылкі "Saigon's Finale" - The New York Times. "1975: Saigon surrenders" - BBC News. Last Days in Vietnam on Youtube
Катэгорыя:Бітвы і аперацыі В’етнамскай вайны Катэгорыя:Бітвы В’етнама Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Канфлікты 1975 года Катэгорыя:Красавік 1975 года Катэгорыя:Падзеі 30 красавіка Катэгорыя:1975 год у В’етнаме