Факультэт кіравання працэсамі перавозак — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Гісторыя У пачатку 1950-х гадоў паўстала вострая неабходнасць у падрыхтоўцы спецыялістаў па кіраўніцтву эксплуатацыйнай працай на чыгуначным транспарце для Беларускай, прыбалтыйскіх і іншых чыгунак заходняга рэгіёну СССР. У сувязі з гэтым згодна з загадам № 252 / 4 ад 23 кастрычніка 1954 года Галоўнага ўпраўлення навучальнымі ўстановамі МШЗ СССР быў створаны эксплуатацыйны факультэт.
Спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце» (спецыялізацыя «Міжнародныя аўтамабільныя перавозкі»). Кваліфікацыя — інжынер-менеджар. «Арганізацыя дарожнага руху» (спецыялізацыя «Бяспека дарожнага руху»). Кваліфікацыя — інжынер-інспектар. «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце» (спецыялізацыя : «Арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы»; «Кіраванне рухам»). Кваліфікацыя — інжынер. «Арганізацыя перавозак і кіраванне на рачным транспарце». Кваліфікацыя — інжынер. «Транспартная лагістыка» (спецыялізацыя «Транспартная лагістыка (чыгуначны транспарт)»). Кваліфікацыя — інжынер-эканаміст.
Кафедры У склад факультэта ўваходзяць кафедры: Кіраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы; Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай; Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам.
Дэканы
Іван Іосіфавіч Купчынаў (1954—1955) Генадзь Іванавіч Міхайлаў (1955—1957) Мікалай Уладзіміравіч Праўдзін (1958—1961) Рыгор Арцем’евіч Цыркуноў (1961—1962) Павел Браніслававіч Мухо (1962—1980) Валянцін Пятровіч Ярашэвіч (1980—1987) Яўген Іосіфавіч Сімашук (1987—1989) А. П. Гараеў (1989—1992) Уладзімір Гаўрыілавіч Кузняцоў (1992—1993) Мікалай Пятровіч Берлін (з 1993)
Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:1954 год у Гомелі