Mówią Wieki () — навукова-папулярны гістарычны штомесячны часопіс, выдаецца з 1958 года ў Варшаве (Польшча). Найстарэйшае з існуючых навукова-гістарычнае выданне у Польшчы. Часопіс часткова фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Гісторыя Часопіс быў заснаваны ў 1958 годзе. Першым галоўным рэдактарам была гісторык прафесар . У 1998 годзе да сумеснага выдання «Mówią Wieki» далучылася навуковае выдавецтва PWN («Дзяржаўнае навуковае выдавецтва»), а са снежня 2000 года — Выдавецкі дом , які спецыялізуецца на гістарычнай і ваеннай літаратуры. У часопісе публікуюцца найбольш выбітныя польскія гісторыкі і навукоўцы. Над змястоўным узроўнем часопіса сочыць рэдакцыйны савет, які складаецца з прызнаных экспертаў.

Тэматыка З самага пачатку свайго існавання «Mówią Wieki» займаецца папулярызацыяй гісторыі, надаючы асаблівую ўвагу айчыннай гісторыі. Спецыялізацыяй часопіса з’яўляюцца манаграфічныя нумары, прысвечаныя гісторыі і культуры Польшчы і іншых народаў, гісторыі польскіх гарадоў або ваеннай гісторыі. Некаторыя выпускі часопіса прысвечаны гісторыі суседніх дзяржаў. Так, у верасні 2014 года быў выдадзены нумар на беларускай мове, прысвечаны 500-годдзю Аршанскай бітвы. Гэты манаграфічны нумар стаў першым глянцавым часопісам, выдадзеным на беларускай мове.

Адукацыйная дзейнасць Дзякуючы гранту часопіс паступае ў 6000 школ па ўсёй Польшчы. З 1999 года часопіс праводзіць конкурс для школьнай моладзі «Школьная гістарычная ліга» (пад патранатам Прэзідэнта РП і спікера Сената РП). З 2003 года выдаецца дадатак «Mówią wieki w szkole», прысвечаны праблемам гістарычнай адукацыі і гісторыі ў сучаснай школе. Таксама арганізаваны шэраг міжнародных студэнцкіх семінараў, падчас якіх польская моладзь абменьваецца сваімі ведамі ў галіне альтэрнатыўнай гісторыі з аднагодкамі з Украіны, Беларусі, Літвы і Расіі.

Крыніцы

Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Катэгорыя:Часопісы Польшчы