Дэлія, Дэльюра, Дзілія, Дэлея, ДыліяЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. (ад ) — зімовы верхні варыянт адзення прамога крою.

Апісанне

Верхняя частка дэлій звычайна шылася шчыльна да стану, ад пояса расшыралася. На пашыў ішлі каштоўныя тканіны пунсовага, пурпурнага, блакітнага колераў, адзенне падшывалі футрам , куніцы, мядзведзя і іншых. Каўнер рабілі з футра рысі. Зашпільвалі на залатыя ці сярэбраныя гузікі.

Нашэнне і варыянты

Заможныя мяшчане насілі зімой кароткае футра, падбітае лісой або з аўчыны з адкладным каўняром з больш каштоўнага футра. Калі выходзілі з хаты ў дарогу, то зверху на футра апраналі дэлію. Яна пакрывалася зверху сукном, падбівалася дарагім футрам. Да 1550-х гадоў мелі рукавы, якія ў наступным набылі дэкаратыўную ролю і свабодна звісалі па баках. Насілася наапашкі. У 1583—1630 гадах насілі кароткія дэліі, ці дэлійкі, якія былі без каўняроў, зашпільваліся на гузікі, пазней — на пятліцы, мелі нашыўкі з залатых і сярэбраных тасёмак.

У беларускай шляхты існавалі два варыянты дэліі — зімовы і дэмісезонны. Бытавалі дэліі і без каўняраБялявіна, В. М. Беларускі касцяюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5.

Дэлія — абавязковае адзенне вершніка, яна апраналася паверх вайсковага рыштунку.

У XVIII стагоддзі дэлія падбівалася футрам, па крою нагадвала кірэю, была крыху прыталенай, з багатым аздабленнем. Лёгкія дэлійкі, не падбітыя футрам, служылі летняй адзежай, пераважна для аховы ад дажджу. З канца XVIII стагоддзя дэліі сталі адзеннем дваровых людзей.

На аснове дэліі, разам з іншымі відамі верхняга адзення, сфарміраваліся часткі кунтушовага строю.

Літаратура Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. Gloger Z. Delja // Encyklopedia staropolska. Ilustrowana, t. 1. — Warszawa, 1978. S. 312

Катэгорыя:Украінскі касцюм Катэгорыя:Беларускі касцюм Катэгорыя:Верхняе адзенне