Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц галавы (, mm. capitis), якія з'яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Цягліцы аб'яднаны ў спіс, паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA). У сваю чаргу, цягліцы галавы падзяляюцца на мімічныя (цягліцы твару) і жавальныя цягліцы. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўнікаАнатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.]. – Минск : БГМУ, 2016. – 248 с. ISBN 978-985-567-629-5..

Мімічныя цягліцы Мімічныя цягліцы, ці цягліцы твару () развіваюцца з другой жабравай дугі. Ад іншых шкілетных цягліц яны адрозніваюцца шэрагам асаблівасцей сваёй будовы. Мімічныя цягліцы не маюць падвойнага прымацавання да касцей — яны пачынаюцца ад касцей тваравага чэрапа і прымацоўваюцца двума ці адным канцом да скуры ці слізістых абалонак, дзякуючы чаму пры іх скарачэнні змяняецца міміка твару (рэльеф скуры). Мімічныя цягліцы з'яўляюцца параўнальна тонкімі, пазбаўлены фасцый і размяшчаюцца ў пласце тлушчавай клятчаткі непасрэдна пад скурай. Яшчэ адной асаблівасцю мімічных цягліц з'яўляецца тое, што прымацоўваючыся да скуравага покрыва, яны сваімі асобнымі пучкамі злучаюцца адна з адной. Адзінкавае скарачэнне мімічных цягліц назіраецца рэдка, звычайна адбываецца скарачэнне цэлай групы цягліц, але пры гэтым толькі адна з цягліц з'яўляецца вызначальнай. Ад камбінацый гэтых скарачэнняў залежыць разнастайнасць мімікі. Змяняючы форму адтулін і перасоўваючы скуру з утварэннем складак, мімічныя цягліцы надаюць твару пэўны выраз, які адпавядае таму ці іншаму перажыванню. Акрамя асноўнай функцыі — выражаць эмоцыі — мімічныя цягліцы таксама бяруць удзел у маўленні, жаванні. Для зручнасці апісання мімічныя цягліцы ў адпаведнасці з трыма аддзеламі твару часта дзеляць на тры групы: верхнюю (цягліцы, якія займаюць верхнюю частку твару і размяшчаюцца ў вобласці вачніцы і лба), сярэднюю (размешчаны паміж вачніцамі і ротам) і ніжнюю (цягліцы, якія групуюцца вакол рота і падбародка). У адпаведнасці з размяшчэннем вылучаюць наступныя групы цягліц:

Цягліцы скляпення чэрапа; Цягліцы акружнасці вушной ракавіны; Цягліцы акружнасці вока; Цягліцы акружнасці рота і шчакі; Цягліцы акружнасці ноздраў.

ВыяваНазва (часткі, брушкі)ПрымацаваннеКровазабеспячэннеІнервацыяФункцыяЗаўвагіПачатакКанецЦягліцы скляпення чэрапа100pxНадчэрапная цягліца()Патыліцава-лобная цягліца() Патыліцавае брушка() Латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці () і соскападобны адростак скроневай косці ()Сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз () Патыліцавая, задняя вушная артэрыі () Задні вушны нерв тваравага нерва () Падымае бровы і скуру над коранем носа, або цягне скуру галавы наперад, утвараючы на лбе папярочныя складкі: : Gray Лобнае брушка() Скура броў на ўзроўні надброўных дуг () Паверхневая скроневая, надвачніцавая, слёзная артэрыі ()Скроневыя галіны тваравага нерва () Цягне скуру галавы назадСкронева-цемевая цягліца() Унутраны бок храстка вушной ракавіны () паміж пярэдняй і верхняй вушнымі цягліцаміПаверхневая скроневая і задняя вушная артэрыі () Ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверхЦягліцы акружнасці вока100pxКругавая цягліца вока()Вачніцавая частка() Насавая частка лобнай косці (), лобны адростак верхняй сківіцы (), медыяльная звязка павека () Акружаючы вачніцу, вяртаецца на месца; уплятаецца ў лобнае брушка патыліцава-лобнай цягліцы () і ў цягліцу-сцягвальніцу брыва ()Тваравая, паверхневая скроневая, надвачніцавая, падвачніцавая артэрыі ()Скроневыя і скулавыя галіны тваравага нерва () Зачыняе вочную шчыліну, утварае складкі ў акружнасці вачніцы, разгладжвае складкі ў вобласці скуры лба: : GrayПавекавая частка() Верхняя частка() Верхні край медыяльнай звязкі павека () Латаральная звязка павека () Зводзіць павекі Ніжняя частка() Ніжні край медыяльнай звязкі павека ()Слёзная частка(),ці глыбокая частка() Заднi слёзны грэбень () Слёзны мяшок (), павекавая частка кругавой цягліцы вока () Пашырае слёзны мяшок, спрыяе паступленню ў яго слёзнай вадкасці 100px Цягліца-сцягвальніца брыва() Медыяльная частка надброўнай дугі () Аснова вушной ракавіны () і скура броў Лобная, надвачніцавая, скроневая артэрыі ()Скроневыя галіны тваравага нерва () Збліжае бровы, выклікае ўтварэнне вертыкальных складак у міжброўным прамежку: : Gray 100px Цягліца ганарліўцаў() Медыяльны аддзел насавой косці () ці апанеўроз насавой цягліцы () Скура надпераноссі () паміж бровамі Вуглавая, надвачніцавая артэрыі () Шчочныя галіны тваравага нерва () Апускае скуру надпераносся ўніз, утварае папярочныя складкі ў вобласці кораня носа: : GrayЦягліца-апускальніца брыва()Верхняя траціна бакавой часткі насавой косці ()Медыяльная вобласць скуры над броваміВуглавая, надвачніцавая артэрыі ()Скроневыя і скулавыя галіны тваравага нерва ()Апускае брыво ўніз і трохі ўнутр, утварае папярочныя складкі ў вобласці кораня носа: : Цягліцы акружнасці вушной ракавіны 100px Пярэдняя вушная цягліца()Скроневая фасцыя () і сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз ()Скура вушной ракавіны вышэй за казельчык ()Паверхневая скроневая артэрыя ()Скроневыя галіны тваравага нерва ()Ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх: : 100px Верхняя вушная цягліца()Сухажыльны шлем, ці надчэрапны апанеўроз (), над вушной ракавінайСкура вушной ракавіны () Паверхневая скроневая і задняя вушная артэрыі () Задні вушны нерв тваравага нерва () Ссоўвае вушную ракавіну ўверх, нацягвае сухажыльны шлем: : Задняя вушная цягліца()Каркавая фасцыя (), соскападобны адростак скроневай косці ()Скура вушной ракавіны ()Задняя вушная артэрыя ()Задні вушны нерв тваравага нерва ()Ссоўвае вушную ракавіну назад і ўверх: : Цягліцы акружнасці носа 100pxНасавая цягліца ()Папярочная частка(),ці цягліца-сціскальніца ноздры()Альвеалярнае ўзвышша верхняга медыяльнага разца верхняй сківіцы () Злучаецца з процілеглай цягліцай вышэй носаВерхняя губная і вуглавая артэрыі ()Шчочныя галіны тваравага нерва () Сціскае храстковы аддзел, звужваючы адтуліну носа: : GrayКрылавая частка(),ці цягліца-пашыральніца ноздры() Вялікі храсток крыла носа (), скура крылаў носа вакол ноздраў Апускае крыло носа, звужваючы ноздры 100px Цягліца-апускальніца перагародкі носа() Альвеалярнае ўзвышша верхняга медыяльнага і латаральнага разцоў () Ніжняя частка храстковай часткі насавой перагародкі () Верхняя губная артэрыя ()Шчочныя галіны тваравага нерва () Цягне перагародку і кончык носа ўніз, разам з крылавай часткай насавой цягліцы пашырае ноздры перад удыхам: : GrayЦягліцы акружнасці рота і шчакі 100pxКругавая цягліца рота()Губная частка()Залягае ў тоўшчы губ і шчыльна зрошчана са скурайВерхняя і ніжняя губныя, падбародкавая артэрыі ()Шчочныя галіны тваравага нерва ()Звужвае ротавую шчыліну і выцягвае губы наперад: : GrayКраевая часть()Аблямоўвае вобласць рота, пераходзячы ў прылеглыя цягліцы 100px Вялікая скулавая цягліца() Латаральная паверхня скулавай косці, спераду ад скуласкроневага шва () Уплятаецца ў кругавую цягліцу рота ()Падвачніцавая і шчочная артэрыі ()Шчочныя і скулавыя галіны тваравага нерва ()Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна): : Gray 100px Малая скулавая цягліца() Вачніцавая паверхня скулавай косці, ззаду ад скуласкроневага шва () Уваходзіць у верхнюю губу і пераплятаецца там з іншымі цягліцамі, скура вугла рота (), слізістая абалонка шчакіПадвачніцавая і шчочная артэрыі ()Шчочныя і скулавыя галіны тваравага нерва ()Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна): : Gray 100px Цягліца-падымальніца верхняй губы() Падвачніцавы край () вышэй падвачніцавай адтуліны () Уплятаецца ў кругавую цягліцу рота (), скура насагубнай баразны () Падвачніцавая, верхняя губная і шчочная артэрыі () Шчочныя галіны тваравага нерва () Падымае верхнюю губу, змяняе глыбіню насагубнай баразны: : Gray 100px Цягліца-падымальніца верхняй губы і крыла носа() Верхняя частка лобнага адростка верхняй сківіцы (), медыяльней уваходу ў вачніцу Медыяльны пучок — вялікі храсток крыла носа () і скура над ім, латаральны пучок — скура насагубнай баразны () Падвачніцавая, верхняя губная і шчочная артэрыі () Шчочныя галіны тваравага нерва () Падымае верхнюю губу і падцягвае крыло носа, дапамагае крылавай частцы насавой цягліцы пашыраць ноздру: : Gray 100px Цягліца-падымальніца вугла рота() Ніжэй падвачніцавай адтуліны () ад іколавай ямкі () Скура і слізістая абалонка верхняй губы, уплятаецца ў кругавую цягліцу рота () Падвачніцавая і шчочная артэрыі () Шчочныя галіны тваравага нерва () Цягне вугал рота ўверх і вонкі (латаральна), паглыбляе насагубную баразну: : Gray 100pxЦягліца смеху()Скулавая дуга (), калявушная і жавальная фасцыі () Скура вугла рота (), можа мець прамежкавае мацаванне да скуры шчакі Тваравая, папярочная тваравая і шчочная артэрыі () Шчочныя галіны тваравага нерва () Цягне вугал рота вонкі (латаральна): : Gray 100pxЦягліца-апускальніца вугла рота() Пярэдняя паверхня ніжняй сківіцы ў вобласці падбародкавага грудка () і косай лініі (), ніжэй падбародкавай адтуліны () Скура вугла рота, уплятаецца ў тоўшчу верхняй губы і цягліцы-падымальніцы вугла рота () Ніжняя губная, падбародкавая і падпадбародкавая артэрыі () Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва () Цягне вугал рота ўніз і вонкі (латаральна): : Gray 100pxЦяглiца-апускальнiца нiжняй губы() Пярэдняя паверхня ніжняй сківіцы ў вобласці косай лініі (), паміж ніжняскiвіцавым сімфізам () і падбародкавай адтулінай () Скура і слізістая абалонка ніжняй губы, уплятаецца ў цягліцу-падымальніцу верхняй губы () Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі () Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва () Цягне скуру падбародка ўверх, цягне ніжнюю губу ўніз і трохі латаральна: : Gray 100pxПадбародкавая цягліца() Альвеалярныя ўзвышшы ў вобласці разцоў і іклоў ніжняй сківіцы () Скура падбародка Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі () Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва () Падымае ці высоўвае наперад ніжнюю губу, цягне скуру падбародка ўверх, зморшчваючы яе: : Gray 100pxПапярочная цягліца падбародка()Часта з'яўляецца працягам цягліцы-апускальніцы вугла рота, злучае пункты пачатку гэтых цягліц Ніжняя губная і падбародкавая артэрыі () Ніжняскiвіцавая галіна тваравага нерва () Бярэ ўдзел у апусканні вугла рота: : Gray 100px Шчочная цягліца(),ці «цягліца трубачоў» Шчочны грэбень ніжняй сківіцы (), крыланіжнясківіцавае шво (), вонкавая паверхні верхняй і ніжняй сківіцы ў вобласці альвеол маляраў Слізістая абалонка і скура вугла рота (), верхняй і ніжняй вуснаў, уплятаецца ў кругавую цягліцу рота () Шчочная артэрыя () Шчочныя галіны тваравага нерва () Адцягвае вугал рота ў бок, пры двухбаковым скарачэнні — расцягвае ротавую шчыліну, прыціскае ўнутраную паверхню шчок да зубоў, засцерагае слізістую абалонку шчакі ад прыкусвання: : Gray

Жавальныя цягліцы Жавальныя цягліцы () развіваюцца з мезадэрмы першай жабравай дугі, звязаны адна з адной марфалагічна (прымацоўваюцца да ніжняй сківіцы) і функцыянальна (здзяйсняюць жавальныя рухі ніжняй сківіцы). Жавальныя цягліцы, у адрозненне ад мімічных, пакрыты шчыльнымі фасцыямі, маюць двухбаковае мацаванне да касцей і выконваюць наступныя функцыі: закрыванне рота, рух ніжняй сківіцы наперад, назад і ў бакі, артыкуляцыя. Некаторыя аўтары дзеляць жавальныя цягліцы на асноўныя (жавальная, скроневая, медыяльная і латаральная крылападобныя цягліцы) і дапаможныя (цягліцы шыі). ВыяваНазва (часткі, галоўкі)ПрымацаваннеКровазабеспячэннеІнервацыяФункцыяЗаўвагіПачатакКанец 100pxЖавальная цягліца()Паверхневая частка()Верхняскiвіцавы адростак () скулавай косці, пярэднія дзве траціны вонкавай паверхні скулавай дугі ()Жавальная грудаватасць () у вобласці вугла ніжняй сківіцы ()Жавальная і папярочная тваравыя артэрыі ()Жавальны нерв ад трайчастага нерва ()Падымае ніжнюю сківіцу, паверхневая частка цягліцы ўдзельнічае ў высоўванні сківіцы наперад: :