Варшаўская медыцынская вучэльня імя Тадэвуша Казлюка — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка Вучэльня заснавана ў 1991 годзе як Вышэйшая школа бізнесу і адміністрацыі ў Варшаве. Са студзеня 2007 года па снежань 2013 года працавала пад назвай Вышэйшай школы бізнесу, адміністравання і камп’ютарных тэхналогій. Яе заснавальнікам і рэктарам быў Тадэвуш Казлюк. У 2020 годзе ўжо Вышэйшая школа сацыяльных, камп’ютарных і медыцынскіх навук у Варшаве атрымала сучасную назву.

Напрамкі навучання Фізіятэрапія Дыеталогія Касметалогія Інфарматыка Адміністрацыя Медсястрынская справа

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы