Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц шыі (, mm. colli), якія з’яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Яны аб’яднаны ў спіс у адпаведнасці з міжнародным стандартам Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA), таксама ў спісе адлюстраваны некаторыя асаблівасці рускамоўнай класіфікацыі (у прыватнасці, глыбіня залягання і размяшчэнне). Цягліцы шыі падзяляюцца на ўласныя цягліцы шыі, надпад’языковыя, падпад’языковыя і падпатылiцавыя. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўнікаАнатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.]. — Минск : БГМУ, 2016. — 248 с. ISBN 978-985-567-629-5..

Паходжанне цягліц шыі Цягліцы шыі розныя па сваім паходжанні, сярод іх вылучаюць:

Вытворныя шчэлепных дуг: Вытворныя першай шчэлепнай дугі — сківіцава-пад’языковая цягліца (), пярэдняе брушка двухбрушнай цягліцы (); Вытворныя другой шчэлепнай дугі — шылапад’языковая цягліца (), задняе брушка двухбрушнай цягліцы (), падскурная цягліца шыі (); Вытворныя астатніх шчэлепных дуг — грудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца (); Аўтахтонныя цягліцы шыі: Пярэднія цягліцы — грудзіна-пад’языковая цягліца (), грудзіна-шчытападобная цягліца (), шчытапад’языковая цягліца (), лапаткава-пад’языковая цягліца (), падбародкава-пад’языковая цягліца (); Бакавыя цягліцы — лесвіцавыя цягліцы: пярэдняя, сярэдняя, задняя і найменшая (); Перадхрыбетныя цягліцы — доўгая цягліца шыі (), доўгая цягліца галавы (), пярэдняя прамая цягліца галавы (), латаральная прамая цягліца галавы ().

Класіфікацыя Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) цягліцы шыі падзяляюцца наступным чынам: Уласныя цягліцы шыі; Надпад’языковыя цягліцы; Падпад’языковыя цягліцы; Падпатыліцавыя цягліцы.

Уласныя цягліцы шыі Уласныя цягліцы шыі () забяспечваюць рухі (наперад, назад і ў бакі) і нахілы галавы (наперад, назад і ў бакі), шыі і яе скуры, некаторыя з якіх могуць цягнуць першае рабро ўгору і тым самым удзельнічаць у акце дыхання. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да ўласных цягліц шыі () адносяцца дзве цягліцы, якія з’яўляюцца па рускамоўнай класіфікацыі бакавымі паверхневымі цягліцам, чатыры бакавыя глыбокіх цягліцы і дзве пасярэдніх цягліцы. ВыяваНазва (часткі, брушкі)ПрымацаваннеКровазабеспячэннеІнервацыяФункцыяЗаўвагіПачатакКанецБакавая групаПаверхневыя цягліцы Падскурная цягліца шыі() Паверхневая пласцінка ўласнай фасцыі вялікай грудной цягліцы (), фасцыя дэльтападобнай цягліцы () на ўзроўні другога рабра Край ніжняй сківіцы; латаральныя пучкі ўплятаюцца ў калявушна-жавальную і жавальную фасцыі (), а таксама ў цягліцу-апускальніцу ніжняй губы () і цягліцу смеху ()Паверхневая шыйная, падпадбародкавая артэрыі ()Шыйная галіна тваравага нерва ()Нацягвае скуру шыі і часткі грудзей, апускае ніжнюю сківіцу і адцягвае вугал рота вонкі і ўніз, спрыяе адтоку вянознай крыві ад галавы і шыі: : GrayГрудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца()Медыяльная ножка ()Пярэдняя паверхня рукаяткі грудзіны ()Соскападобны адростак скроневай косці () і латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці ()Патыліцавая, грудзіна-ключыцава-соскападобная, верхняя шчытападобная артэрыі ()Вонкавая галіна дадатковага нерва (), шыйны нерв CII ()Нахіляе галаву ў бок, а твар паварочвае ў процілеглы; закідае галаву назад і трохі высоўвае наперад; цягне ўгару ключыцу і грудзіну: : GrayЛатаральная ножка ()Грудзінавы канец ключыцы ()Глыбокія цягліцыПярэдняя лесвіцавая цягліца()Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў ()Грудок пярэдняй лесвіцавай цягліцы першага рабра ()Узыходная шыйная, ніжняя шчытападобная артэрыі ()Шыйныя нервы CV—CVII ()Цягне першае рабро ўгору; нахіляе шыйны аддзел хрыбетніка у бакі ці наперад: : GrayСярэдняя лесвіцавая цягліца()Папярочныя адросткі II—VII шыйных пазванкоў ()Верхняя паверхня першага рабра ззаду баразны падключыцавай артэрыі ()Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі ()Шыйныя нервы CIII—CVIII (): : GrayЗадняя лесвіцавая цягліца()Папярочныя адросткі V—VI шыйных пазванкоў ()Вонкавая паверхня другога рабра ()Узыходная шыйная ()Шыйныя нервы CV—CVII (): : GrayНайменшая лесвіцавая цягліца()Папярочны адростак III шыйнага пазванка ()Унутраны край першага рабра наперадзе грудка пярэдняй лесвіцавай цягліцы () і купал плеўры ()Узыходная шыйная ()Шыйныя нервы CV—CVII ()Цягне першае рабро і купал плеўры ўгору: : GrayПасярэдняя (перадхрыбетная) групаДоўгая цягліца шыі()Вертыкальная частка ()Целы і папярочныя адросткі V шыйнага да III груднога пазванкоў ()Пярэдняя паверхня целаў II—III шыйных пазванкоў () і пярэдні грудок атланта ()Хрыбетная, узыходная і глыбокая шыйная артэрыі ()Шыйныя нервы CIII—CVIII ()Нахіляе шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад і ў бок: : GrayВерхняя косая частка ()Пярэднія грудкі раброва-папярочных адросткаў II—V шыйных пазванкоў ()Цела другога шыйнага пазванка () і пярэдні грудок атланта ()Ніжняя косая частка ()Целы I—III грудных пазванкоў ()Пярэдняя паверхня раброва-папярочных адросткаў трох ніжніх шыйных пазванкоў ()Доўгая цягліца галавы()Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў ()Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці ()Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі ()Шыйныя нервы CI—CIV ()Нахіляе галаву і шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад; паварот галавы ў бок: : Gray

Надпад’языковыя цягліцы Надпад’языковыя цягліцы () ляжаць вышэй за пад’языковую косць, але ніжэй за ніжнюю сківіцу, і з’яўляюцца дэрыватамі шчэлепных дуг. Апускаючы ніжнюю сківіцу бяруць удзел у актах глытання і жавання. Надпад’языковыя цягліцы () уваходзяць у склад складанага апарата, які ўключае ў сябе ніжнюю сківіцу, пад’языковую косць, гартань, трахею, які адыгрывае важную ролю ў фарміраванні членараздзельнага маўлення. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да надпад’языковых цягліц шыі () адносяцца чатыры цягліцы, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі. ВыяваНазва (часткі, брушкі)ПрымацаваннеКровазабеспячэннеІнервацыяФункцыяЗаўвагіПачатакКанецДвухбрушная цягліца()Пярэдняе брушка () Двухбрушная ямка ніжняй сківіцы ()Пярэдняе брушка пераходзіць у сухажылле, якое мацуецца да малога рога пад’языковай косці (), і пераходзіць у задняе брушкаПадпадбародкавая артэрыя ()Сківіцава-пад’языковы нерв ад трайчастага нерва ()Апускае ніжнюю сківіцу; цягне пад’языковую косць угору: : GrayЗадняе брушка ()Соскападобная выразка скроневай косці ()Патыліцавая, задняя вушная артэрыі ()Двухбрушная галіна тваравага нерва ()Шылапад'языковая цягліца()Шылападобны адростак скроневай косці ()Цела і вялікі рог пад’языковай косці ()Патыліцавая, тваравыя артэрыі і надпад’языковая галіна языковай артэрыі ()Шылапад’языковая галіна тваравага нерва ()Цягне пад’языковую косць назад, угору і вонкі: : GrayСківіцава-пад'языковая цягліца()Сківіцава-пад’языковая лінія ніжняй сківіцы ()Пярэдняя паверхня цела пад’языковай косці ()Пад’языковая і падпадбародкавая артэрыі ()Сківіцава-пад’языковы нерв ад трайчастага нерва ()Цягне пад’языковую косць угору і наперад, удзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы: : GrayПадбародкава-пад'языковая цягліца()Падбародкавая восць ніжняй сківіцы ()Шыйныя нервы CI—CII (): : Gray

Падпад’языковыя цягліцы Падпад’языковыя цягліцы () ляжаць ніжэй за пад’языковую косць і з’яўляюцца аўтахтоннымі. Асноўнай функцыяй з’яўляецца фіксацыя пад’языковай косці, што робіць магчымай функцыю надпад’языковых цягліц як дадатковых жавальных (апусканне ніжняй сківіцы); таксама падпад’языковыя цягліцы ажыццяўляюць апусканне гартані. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпад’языковых цягліц шыі () адносяцца пяць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі. ВыяваНазва (часткі, брушкі)ПрымацаваннеКровазабеспячэннеІнервацыяФункцыяЗаўвагіПачатакКанецГрудзіна-пад'языковая цягліца() Задняя паверхня ключыцы (), сустаўная капсула грудзіна-ключыцавага сустава (), рукаяткагрудзіны () Цела пад’языковай косці ()Верхняя шчытападобная, паверхневая шыйная артэрыі ()Верхні карэньчык шыйнай пятлi CI—CIII ()Цягне пад’языковую косць уніз: : GrayГрудзіна-шчытападобная цягліца()Задняя паверхня храстка першага рабра (), рукаятка грудзіны ()Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка ()Цягне гартань уніз: : GrayШчытапад'языковая цягліца()Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка ()Вялікі рог пад’языковай косці ()Шчытапад’языковая галіна шыйнай завесы CI—CII ()Набліжае пад’языковую косць да гартані; падымае гартань: : GrayЛапаткава-пад'языковая цягліца()Верхняе брушка ()Ніжні край цела пад’языковай косці ()Сухажылле зрастаецца з фасцыяльнай похвай сасудзіста-нервовага пучка шыіВерхні карэньчык шыйнай пятлі CI—CIII ()Цягне пад’языковую косць уніз і вонкі; адцягваецца похва сасудзіста-нервовага пучка шыі, пашыраючы прасвет унутранай ярмовай вены: : GrayНіжняе брушка ()Сухажыльная перамычка лапаткава-пад’языковай цягліцы ()Верхні край і верхняя папярочная звязка лапаткі ()Цягліца-падымальніца шчытападобнай залозы()Цела пад’языковай косці () ці шчытападобны храсток ()Капсула шчытападобнай залозы ()Падцягвае капсулу шчытападобнай залозы ўгору: : Gray

Падпатыліцавыя цягліцы Падпатыліцавыя цягліцы () з’яўляюцца самымі глыбокімі і слабымі цягліцамі сярод прадстаўленых. Скарачаючыся, яны ўдзельнічаюць у нахілах (назад, наперад і ў бакі) і вярчэннях галавы за кошт рухаў у атланта-патыліцавым суставе (), у пасярэднім атлантавосевым суставе () і латаральным атлантавосевым суставе (). Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпатыліцавых цягліц шыі () адносяцца шэсць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі глыбокім пасярэднімі (перадхрыбетнымі) цягліцамі. ВыяваНазва (часткі, брушкі)ПрымацаваннеКровазабеспячэннеІнервацыяФункцыяЗаўвагіПачатакКанецПярэдняя прамая цягліца галавы()Папярочны адростак атланта ()Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці ()Хрыбетная, патыліцавая артэрыі ()Шыйныя нервы CI—CII ()Нахіляе галаву ў бок; нахіляе галаву наперад: : GrayЛатаральная прамая цягліца галавы()Папярочны адростак атланта ()Калясоскападобны адростак ярмовага адростка патыліцавай косці (): : GrayВялікая задняя прамая цягліца галавы()Васцяваты адростак восевага пазванка ()Латаральны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці ()Глыбокая шыйная артэрыя ()Шыйныя, грудныя і паяснічныя галіны спіннамазгавых нерваў ()Рух галавы назад; нахіл галавы назад і ў бакі; варочанне галавы: : GrayМалая задняя прамая цягліца галавы()Задні грудок атланта ()Медыяльны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці (): : GrayВерхняя касая цягліца галавы()Папярочны адростак атланта ()Латаральны адрэзак верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (): : GrayНіжняя касая цягліца галавы()Васцяваты адростак восевага пазванка ()Папярочны адростак атланта (): : Gray

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Анатомія чалавека Катэгорыя:Мышачная сістэма

Катэгорыя:Міялогія Катэгорыя:Апорна-рухальны апарат