Ігар Кірылавіч Расто́ўцаў (; — ) — вучоны і канструктар ў галіне вылічальнай тэхнікі, кандыдат тэхнічных навук (1976).
Біяграфія Нарадзіўся ў Варонежы. У 1956 годзе скончыў Пензенскі індустрыяльны інстытут. Колькі часу працаваў у Ерэване. З 1960 года вядучы інжынер на Мінскім заводзе вылічальных машын, з 1964 года — галоўны інжынер завода. У 1974—1981 гадах І. К. Растоўцаў на пасадзе дырэктара завода і адначасова генеральны дырэктар Вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі. З 1986 года працаваў на доследна-вытворчым прадпрыемстве «Аптрон» у Мінску.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы І. К. Растоўцава ў галіне аўтаматызацыі праектавання і вытворчасці сродкаў вылічальнай тэхнікі. Прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні і арганізацыі вытворчасці сямейства ЭВМ «Мінск», сродкаў вылічальнай тэхнікі спецыяльнага прызначэння. Займаў пасаду галоўнага канструктара ЭВМ ЕС-1022.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1979)
Літаратура
Спасылкі Ростовцев Игорь Кириллович // Сайт Пезенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Беларусь у асобах і падзеях: Растоўцаў Ігар Кірылавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Ю. В. Карпилович, В. В. Пржиялковский Минское производственное объединение вычислительной техники (МПО ВТ) // Виртуальный компьютерный музей Ю. В. Карпилович МПО ВТ — кузница кадров // Виртуальный компьютерный музей Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Выпускнікі Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Інжынеры СССР Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Вынаходнікі СССР