Аблога Слуцка войскамі Рускага царства і Гетманшчыны рабілася ў верасні 1655 года, падчас руска-польскай вайны 1654—1667 гадоў. На чале гарнізона стаяў ваенны губернатар горада палкоўнік Вільгельм Патэрсан. На чале войскаў Рускага царства стаяў князь Аляксей ТрубяцкіГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591.. Таксама ў баях за Слуцк ўдзельнічалі запарожскія казакі. На чале казакоў стаяў Конрад Бабятыньскі. Адносіны жыхароў ВКЛ да маскоўскага войска ў 1654—1655 г. , 2007. або Іван Залатарэнка. Усе спробы ўзяць Слуцк скончыліся няўдачай. На працягу ўсёй руска-польскай вайны (1654—1667) Слуцк не быў узяты ні войскамі Рускага царства, ні войскамі Гетманшчыны.

Перадумовы Руска-польская вайна 1654—1667 гадоў пачалася няўдала для Рэчы Паспалітай. У 1654 годзе войскі Рускага царства шэрагам тэрыторый на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага (якое ў выніку Люблінскай вуніі стала часткай Рэчы Паспалітай). Асабліва важнай перамогай было Смаленска 23 верасня 1654 года. Войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана вялікага літоўскага Я. Радзівіла было канчаткова разбітае ў бітве пад Шапялевічамі. Контратака арміі Вялікага Княства Літоўскага зімой 1654/1655 гадоў была адбітая рускімі войскамі. Далей войскі Рускага царства перайшлі ў наступ, пачалі займаць новыя тэрыторыіМалов А. В. Русско-польская война 1654—1667 гг. Москва, Цейхгауз, 2006. — с. 16 — 19..

Сілы бакоў

Стан крэпасці напярэдадні аблогі

Уладальнік Слуцка Багуслаў Радзівіл у 1630-1650-я гады зрабіў са Слуцка магутную крэпасцьГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591.. Умацаванне абараназдольнасці Слуцка праходзіла і ў 1654 годзе. Летам 1654 года Багуслаў Радзівіл павялічыў слуцкі гарнізон, а слуцкім губернатарам прызначыў Вільгельма Патэрсана. Пасля правалу контрнаступлення войска Вялікага Княства Літоўскага зімой — вясной 1655 г. Радзівіл зноў папоўніў колькасць гарнізона. Цяпер ён налічваў 1 000 прафесійных салдат. Таксама былі мабілізаваныя мясцовыя мяшчане, з якіх былі сфарміраваныя 4 палкі міліцыі (да 1800 чалавек), іх задачай была ахова пэўных участкаў крэпасці. З пачатку 1655 года адбывалася мадэрнізацыя існых і ўзвядзенне новых умацаванняў. Пасля паразы войскаў ВКЛ пад Магілёвам у 1655 годзе князь Багуслаў Радзівіл прыехаў у Слуцк. Пад яго наглядам было скончанае будаўніцтва новай цытадэлі і сучасных умацаванняў вакол горада.

Колькасць рускай арміі Паводле польскага гісторыка К. Бабятынскага, рускі князь Аляксей Трубяцкі меў слабыя сілы. Паводле беларускага гісторыка А. Грыцкевіча, ён меў 20 тысяч чалавекГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591..

Абарона Слуцка 2 верасня 1655 г. руская армія пад кіраўніцтвам князя Аляксея Трубяцкога падышла да Слуцка. Трубяцкі размясціўся ў Трайчанскім манастыры. Ён прапанаваў Слуцку здацца, на гэта слуцкі гарнізон адказаў гарматнымі стрэламіГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591..

У ноч на 3 верасня рускія салдаты пайшлі на штурм горада з крыкамі «Цароў горад!». Аднак салдаты гарнізона адкінулі іх, страціўшы аднаго чалавека ў баіГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591..

6 верасня паміж рускімі і слуцакамі адбыўся артылерыйскі бой, які руская армія прайграла. Далей войскі Рускага царства спалілі прадмесці СлуцкаГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591.. З-пад абложанага Слуцка ў 1655 годзе А. Н. Трубяцкой пісаў цару: «…деревни, и хлеб, и сено, и всякие конские кормы мы по обе стороны жгли, и людей побивали, и в полон имали, и разоряли совсем без остатку, и по сторонам потому ж жечь и разорять посылали»Лобин, Алексей. Неизвестная война 1654—1667 гг. — Скепсис.. Затым Трубяцкой адступіў ад крэпасці, пасля чаго пайшоў у бок Нясвіжа, спусташаючы на сваім шляху Наваградчыну (былі ўзятыя і спаленыя Клецк, Мір, Мыш, Сталовічы і г . д.).

27 верасня 1655 армія Трубяцкога і атрады казакоў (каля 5 тысяч чалавек) пайшлі да Слуцка. Паводле версіі польскага гісторыка К. Бабятыньскага, на чале казакоў стаяў . Беларускі гісторык А. Грыцкевіч піша, што Трубяцкой пайшоў да горада разам з казакамі Івана Залатарэнкі. Гэта значыць ён альбо паведамляе аб тым, што на чале казакоў стаяў І. Залатарэнка, альбо проста не называе камандзіра канкрэтных казацкіх частакГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591..

Трубяцкой зноў пачаў перамовы аб здачы горада, абяцаў розныя льготы пасля капітуляцыі. Лісты з прапановай капітуляцыі адпраўлялі афіцэрам, мяшчанам, губернатару. Камандзір слуцкага гарнізона ваенны губернатар горада палкоўнік Вільгельм Патэрсан адправіў у варожы лагер вязня з лістом, у якім гаварылася, што Слуцк трэба здабываць крывёю, а не лістаміГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591..

Далейшыя падзеі ў розных крыніцах апісваюцца па-рознаму. Паводле версіі беларускага гісторыка А. Грыцкевіча, 29 верасня войскі Трубяцкога сталі адступаць па дарозе на Казловічы і Любань. Даведаўшыся пра гэта, слуцкі губернатар Патэрсан на чале некалькіх конных харугваў стаў пераследваць іх, але інфармацыя аб сутыкненнях паміж імі адсутнічаеГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591.. Паводле версіі польскага гісторыка К. Бабятыньскага, рускія войскі адступілі 30 верасня, пасля таго, як гарнізон адказаў агнём на прапанову здацца.

30 верасня падчас адступлення ад горада ар’ергард рускай арміі спаліў прыгарадную вёску КляпчаныГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591..

Вынікі Больш войскі Рускага царства не атакавалі Слуцк. На думку польскага гісторыка К. Бабятыньскага, «у значнай ступені гэта было вынікам палітыкі, якую праводзіў уладыка горада (галоўным чынам у дачыненні да казакоў), а таксама сведчаннем моцы фартыфікацыі і гарнізона». На працягу ўсёй руска-польскай вайны (1654—1667) Слуцк не быў узяты ні войскамі Рускага царства, ні войскамі ГетманшчыныГрыцкевіч А. Слуцка абарона 1655 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. С. 590—591..

Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Катэгорыя:Верасень 1655 года Катэгорыя:1655 год у Беларусі Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі