Партрэты ў лаўровым вянку — частка Радзівілаўскай калекцыі сямейных партрэтаў, якія маюць выразныя агульныя рысы і аб’ядноўваюцца мастацтвазнаўцамі ў адзіную серыю.
Апісанне
Для партрэтаў з гэтай серыі характэрны авал з лаўровага вянка, арол, які трымае герб дома Радзівілаў, і скрутак з надпісам. Партрэты ў такім стылі ствараліся ў розны час.
Гісторыя
Узорам для стварэння серыі партрэтаў стаў помнік мемарыяльнай пластыкі 1608 года Крыштафу Мікалаю Радзівілу ў Нясвіжскім касцёле Божага целаВысоцкая Н. Ф. 1983. Пластыка — Пластыка Беларусі XII—XVIII стст. Мн., 1983. 232 с..
У нясвіжскім інвентары каля 1778 налічвалася 126 такіх партрэтаў.