Партрэт Аляксандры Марыяны Весялоўскай, работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Партрэт мог быць створаны ў 1632 — каля 1648, гэта значыць пасля пачатку будаўніцтва касцёла і да смерці яго фундатаркі.

Карціна выяўлена 8-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1966 годзе ў Дабравешчанскім касцёле манастыра брыгітак у Гродне.

Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1966—1970 гадах у Ленінградзе.

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).

Апісанне

Партрэт мае памеры 210×133,5 см.

Аляксандра адлюстравана ў касцюме па польскай модзеБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. Яна ў прасторнай чорнай сукенцы, якая поўнасцю хавае ступні ног. Шыю і грудзі закрывае белая падвіка. Доўгія рукавы сукенкі заканчываюцца белымі палатнянымі манжэтамі. Сукенка мае яшчэ доўгія дэкаратыўныя рукавы, якія звісаюць ззаду. Валасы поўнасцю закрывае чорны аксамітны каўпак з футравай апухай, надзеты на туга накрухмалены невялічкі рантушак.

Выстаўкі

Гродна 1923 Выстаўка работ мастака-рэстаўратара вышэйшай кваліфікацыі А. Б. Брындарава. Ленінград. 1977 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у СССР, прымеркаваная да XI Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага савета музеяў. Масква. 1977 Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982 Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991 Мастацтва Гродзеншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1998

Літаратура Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст. / Уступ. арт. Н. Ф. Высоцкай, склад. Н. Ф. Высоцкая, Т. А. Карповіч. Мн.: Беларусь, 1980. Карпович Т. А. Портреты из Несвижа и Гродно в собрании Государрственного Художественного Музея БССР // Музей. М., 1980. № 22 Карповіч Т. А. Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Каталог. Мн., 1981. С. 1-112. № 25 Jodkowski J. Muzeum w Grodnie, zarys dziejów powstania i rozwoju 1920—1922. Grodno, 1923. S. 5

Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Весялоўская Аляксандра