Акадэмія Леона Казьмінскага ў Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка У 1993—2008 гадах функцыянавала як Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і кіравання (з часам — імя Леона Казьмінскага), у 2008 годзе рашэннем Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы атрымала сваю сучасную назву і статус.
З 2009 года акадэмія ўваходзіць у спіс найлепшых бізнес-школ свету, уключаных у рэйтынг Financial Times. Акадэмія мае найбольш важныя міжнародныя акрэдытацыі AACSB, AMBA і EQUIS і CEEMAN.
Установа месціцца па вул. Ягелонскай, 57/59 у варшаўскім раёне Прага-Поўнач у комплексе будынкаў былога завода па распрацоўцы і вытворчасці навуковай апаратуры. Навучальнай установе належыць 4 будынкі агульнай плошчай 21 тыс. м².
Структура
Дыдактычныя адзінкі Кафедра адміністрацыі і адміністрацыйнага права Кафедра банкаўскай справы Кафедра фінансаў Кафедра маркетынгу Кафедра колькасных метадаў і прыкладаной інфарматыкі Кафедра сацыяльных навук Кафедра адміністрацыйнага і грамадянскага эканамічнага права Кафедра грамадзянскага права Кафедра крымінальнага права Кафедра міжнароднага права і права ЕС Кафедра прадпрымальніцтва і дзелавой этыкі Кафедра эканамічнай псіхалогіі Кафедра бухгалтарскага ўліку Кафедра стратэгіі Кафедра тэорыі, філасофіі і гісторыі права Кафедра кіравання Кафедра кіравання ў сеткавым грамадстве Кафедра кіравання людскімі рэсурсамі Аддзел эканамічнага эмпірычнага аналізу Аддзел эканомікі аховы здароўя і кіравання сферай аховы здароўя Аддзел фінансавага і падатковага права Аддзел канстытуцыйнага права Аддзел трудавога права
Даследчыя адзінкі Цэнтр аналізу фінансавай сістэмы Цэнтр даследаванняў ПДВ Цэнтр даследаванняў арганізацыі Цэнтр даследаванняў прадпрымальніцтва пазітыўнага ўплыву Цэнтр даследаванняў публічнага кіравання Цэнтр даследаванняў інавацыйных тэорый росту Цэнтр даследаванняў жанчыны ў арганізацыі Цэнтр даследаванняў лічбавай трансфармацыі Цэнтр даследаванняў трансфармацыі, інтэграцыі і глабалізацыі Цэнтр коўчынгу і ментарынгу Цэнтр этыкі бізнесу і сацыяльных інавацый Цэнтр лагістыкі Цэнтр прадпрымальніцтва Цэнтр эканамічнай псіхалогіі і даследаванняў рашэнняў Цэнтр эмпірычнай сацыялогіі Цэнтр касмічных даследаванняў Цэнтр даследаванняў даверу Цэнтр устойлівага развіцця Юрыдычны міждысцыплінарны даследчы цэнтр
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Бізнес-школы Катэгорыя:Эканамічныя навучальныя ўстановы