«Прынц Дзяржплана» () — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1991 годзе ў зборніку «Сіні ліхтар».

Сюжэт Аляксандр Лапін — праграміст адной з дзяржаўных устаноў познесавецкай эпохі, які захапляецца камп’ютарнай гульнёй Prince of Persia і атаясамлівае сябе з яе безназоўным персанажам. Свет гульні становіцца для яго другой рэальнасцю, напоўненай небяспекамі і ворагамі, мэта якой — дасягнуць выдатнай і таямнічай прынцэсы. Пры гэтым яго рэальнасць суіснуе з іншымі — калегі таксама гуляюць у камп’ютарныя гульні. Адначасова знаходзячыся ў рэальным свеце, ён датыкаецца да светаў F-16 Combat Pilot, M1 Tank Platoon, Starglider. Галоўнага героя мучыць пытанне — якая мэта яго жыцця, ці рэальная яна, ці ўсё, што ён бачыць — бачыць праз экран манітора?

Гульні У аповесці прысутнічаюць згадкі пра камп’ютарныя гульні, якія ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў былі папулярнымі сярод расійскіх карыстальнікаў IBM PC: Arkanoid

Crazy Bird

F-19 Stealth Fighter Abrams Battle Tank/M1 Tank Platoon

Pipes Populous Prince of Persia

Targhan Tower Toppler

Узнагароды прэмія «Вялікае Кальцо» ў намінацыі «Буйная Форма» (1991)Всероссийский читательский приз за лучшее фантастическое произведение года «ВЕЛИКОЕ КОЛЬЦО», прэмія «ИНТЕРПРЕССКОН» ў намінацыі «Малая Форма» (1993)Лауреаты премии «ИНТЕРПРЕССКОН»/

Спасылкі Виктор Пелевин. Принц Госплана Е. Пронина. Фрактальная логика Виктора Пелевина // Вопросы литературы. — 2003. — № 4. L. Olteanu. РОЛЬ АНГЛИЦИЗМОВ В ТВОРЧЕСТВЕ ВИКТОРА ПЕЛЕВИНА Творчество В. Пелевина в контексте языковых процессов постмодернизма // ROMANOSLAVICA. — 2004. — Т. 39. — С. 153—171.

Катэгорыя:Творы Віктара Пялевіна Катэгорыя:Творы 1991 года Катэгорыя:Фантастычныя літаратурныя творы