Аляксандр Аляксандравіч Рахманаў (нар. , Віцебская вобласць) — намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2019).
Біяграфія Нарадзіўся 25 ліпеня 1976 года ў Віцебскай вобласці. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1998 года працаваў у Віцебску ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. З 2000 па 2004 гады працаваў у пракуратуры Брэсцкай вобласці, быў пракурорам аддзела, у 2004 годзе заняў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Следчага камітэта МУС па Брэсцкай вобласці.
З 2007 па 2012 гады працаваў у дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі, дзе займаўся нарматыўна-прававым забеспячэннем і удзелам у распрацоўцы нарматыўна-прававых актаў, якія тычацца пытанняў арганізацыі, забеспячэння расследавання спраў, унясення зменаў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.
З 28 лістапада 2011 годаУказ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 2011 года № 552 «О назначении А. А. Рахманова» па 11 чэрвеня 2019 года з’яўляўся начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. 4 сакавіка 2017 года А. А. Рахманаву было прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі.
З 11 чэрвеня 2019 года з’яўляецца намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 11 июня 2019 г. № 230 «Об А. А. Рахманове», курыруе дзейнасць сілавога блока: падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства па надзвычайных сітуацыяхЗаместителем госсекретаря Совета безопасности назначен Александр Рахманов.
18 снежня 2023 года Рахманава дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя, а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна.
Заўвагі
Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Пракуроры Беларусі Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС