Уладзімір Юр’евіч Арчакоў (нар. , Свярдлоўск, РСФСР, СССР) — беларускі вайсковы дзеяч, генерал-маёр (2014)Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2014 года № 301 «О присвоении В. Ю. Арчакову воинского звания».
Біяграфія Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Свярдлоўску. У 1988 годзе скончыў Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча. У 1996 годзе скончыў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2014 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
З 10 красавіка 2012 года па 21 лютага 2014 года працаваў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
З 21 лютага 2014 года з’яўляецца намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 21 февраля 2014 года № 83 «О назначении В. Ю. Арчакова». З’яўляецца намеснікам старшыні Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы пры Савеце Бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 11 февраля 2016 года № 50 «Об изменении состава комиссии» і намеснікам старшыні Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Савеце Бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 16 ноября 2017 года № 413 «О Межведомственной комиссии по безопасности в информационной сфере». З’яўляецца адным з аўтараў Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў
Зноскі
Спасылкі Уладзімір Арчакоў: Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі дае адказы на практычныя пытанні
Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў