Партрэт і Марыі Лупу Радзівіл — сумесны партрэт дзвюх жонак Януша Радзівіла, работы Іагана Шрэтэра. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 10, 37 (?) да 1941).
Да 1941 года ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, з 1948 года ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у 1957—1968 гадах у Дзяржаўным музеі БССР.
Рэстаўрыраваны ў Варшаве Б. Гімінскім у 1885Katalog portretow. 1928, ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей С. С. Гарбуновым у 1962—1967 гадах у Маскве.
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).
Апісанне
Партрэт мае памеры 201,5×123,7 см. На ім паказаны першая і другая жонкі ваяводы віленскага і вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла. Воблік Катажыны, якая памерла ў 1642 годзе, мастак пісаў на падставе яе ранейшага пажыццёвага партрэта, а партрэт Марыі — з натуры* Portrety osobistości dawnej Rzeczypospolitej w zbiorach mińskich = Портрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітaй у мінскіх зборах : katalog wystawy / Państwowe Zbiory Sztuki na Wawelu [etc.]; [katalog wystawy opracowali] , Taisija A. Karpowicz; wstęp: Jerzy T. Petrus; redaktor katalogu: Joanna Winiewicz. Кракаў, 1991. С. 50.
Абедзве жанчыны апранутыя ў сукенкі, пашытыя па французскай палацавай модзе 1640-х гадоўБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5.
Катажына
Катажына апранута ў чырвоную сукенку з невялікім чатырохкутным дэкальтэ. Спіна і плечы пакрыты паўпразрыстым батыставым каўняром, аздобленым карункамі. Такімі ж карункамі аздоблены манжэты. Сукенка мае кароткі станік-жакет з баскай, падобны на мужчынскі пурпуэн, перахвачаны вузкім паяском. Рукавы, засцежка і берагі пол жакеціка, перад і падол спадніцы ўпрыгожаны палосамі багатых іспанскіх карункаў з сярэбраных ніцяў. Пасакай з такіх жа карункаў з бантам перахвачаны шырокія рукавы. Шыя ўпрыгожана ніткай буйных жамчужын, а зверху каўняра надзеты вялікі залаты ланцуг з кулонам і вялікай жамчужынай. У правай руцэ з бранзалетам і пярсцёнкам на пальцы яна трымае складзены веер.
Доўгая спадніца, з адбітым валікам на бёдрах, поўнасцю закрывае абутак. Прычэсана Катажына таксама па французскай палацавай модзе: спераду валасы разабраны на папярэчны прабор, ад якога на лоб спускаецца грыўка. Астатнія валасы зачэсаны назад і ўкладзены з бакоў на каркас у пышную прычоску, упрыгожаную залатой эгрэткай з жамчужын.
Марыя
Марыя апранута ў чорную ўзорыстую сукенку, з чатырма залатымі гузамі на станіку. Спадніца сукенкі на бёдрах пашарана падбітым валікам. Зверху дэкальтэ, таксама па французскай модзе, надзеты два празрыстыя каўняры з батысту, абшытыя па краях карункамі. На ніжні авальны каўнер, які ахінае плечы і спіну, наложаны залаты ланцуг з вялікім бантам пасярэдзіне грудзей. Зверху надзеты другі каўнер.
Прычоска, якая на галаве ў Марыі, называецца «Севінье» Розовая ксандрейка и драдедамовый платок. С. 208—209, яна была папулярна пры французскім каралеўскім двары. Валасы Марыі локанамі абрамляюць твар і спускаюцца да плячэй. Прычоска ўпрыгожана эгрэткай з жэмчугам, белым стравусіным пяром і стужкай з нашытымі каштоўнымі камянямі.
Выстаўкі
Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982 Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993 Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994 Мастацтва Міншчыны XV—XVIII стст. Мінск. 1997 Мастацтва Гродзеншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1998 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999
Літаратура
Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катажыны і Марыі Радзівіл Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя