Еўрапейская вышэйшая школа права і адміністрацыі ў Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка Заснаваная ў 1997 годзе Варшаўскім філіялам Асацыяцыі польскіх юрыстаў і Інстытутам юрыдычных навук Польскай акадэміі навук. Знаходзіцца ў варшаўскім раёне Прага на вул. Гродзенскай непадалёк ад Віленскага вакзала.

Структура Варшаўскі юрыдычны факультэт (Польшча) — спецыяльнасць «Права»; Лонданскі юрыдычны факультэт (Вялікабрытанія) — спецыяльнасць «Права»; Брусельскі факультэт адміністрацыі (Бельгія) — спецыяльнасць «Еўрапейская адміністрацыя».

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы