Закон аб заслугах Андрэя Глінкі (, неафіцыйна ) — закон, прыняты Соймам Славацкай Дзяржавы ў знак пашаны Андраю Глінку і прызнання ягоных заслугаў у дасягненні нацыянальнай незалежнасці.
Гісторыя Першапачаткова меркавалася, што першым законам Сойма Славацкай Краіны будзе закон аб заслугах Андрая Глінкі перад славацкай нацыяй. Аднак гэты закон быў прыняты толькі ў перыяд існавання Славацкай Дзяржавы, першым жа аказаўся закон аб незалежнасці.
25 красавіка 1939 году сойм Славаччыны ўхваліў Закон № 83/1939 Славацкага законніка, паводле якога Андрай Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй. Першы сказ закона «Андрай Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй» () быў высечаны на камені, які знаходзіўся ў будынку сойма.
Змест Закон мае ўсяго тры параграфы:
§ 1 Андрай Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй. § 2 Тэкст першага параграфа гэтага закона высечваецца на камені, які размяшчаецца ў будынку Славацкага сойма. § 3 Гэты закон выконвае ўрад.
Зноскі
Гл. таксама
Закон аб заслугах Андрая Глінкі ў будаўніцтве дзяржавы славацкай нацыі і Славацкай Рэспублікі
Спасылкі
Otec slovenského národa Andrej Hlinka: «Za Boha život, za národ slobodu!»
Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Красавік 1939 года Катэгорыя:1939 год у Славакіі Катэгорыя:Законы Славакіі Катэгорыя:Законы, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Законы памяці