«Паходжанне відаў» () — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1993 годзе ў часопісы «Огонёк»«Происхождение видов» // Огонёк. — 1993. — № 29. — С. 12-16..
Змест
У матэрыялістычным і атэістычным грамадстве, якім з’яўляўся СССР, вялікую ролю прыпісваюць тэорыі эвалюцыі Чарлза Дарвіна. Сам аўтар тэорыі выглядаў культавай фігурай, як заснавальнік ўсёперамагальнага вучэння аб паходжанні відаў.
У гэтым культурным кантэксце зразумелая абсурдысцкая атмасфера апавядання Пялевіна. У апавяданні Дарвін падарожнічае на «Біглі» у атмасферы ўсеагульнага пакланення каманды, боцман ходзіць за ім з вядром, у якім замарожана бутэлька шампанскага. Уся ўвага капітана і каманды накіравана на вялікія эксперыменты Дарвіна па эвалюцыі. Для гэтага да яго запускаюць буйных малпаў, каб у паядынку адзін на адзін чарговы раз перамог вучоны. Усё гэта нібыта прасоўвае Дарвіна да стварэння вялікай тэорыі.
Спасылкі Виктор Пелевин. Происхождение видов
Катэгорыя:Творы Віктара Пялевіна Катэгорыя:Творы 1993 года Катэгорыя:Чарлз Дарвін