Алея Праведнікаў народаў свету — мемарыял у Бабруйску, размешчаны па вул. Сацыялістычнай, 119, каля будынка былой Аляксееўскай гімназіі (цяпер адзін з карпусоў гімназіі № 3). Створана да шасцідзесяцігоддзя вызвалення горада ў гонар 15-ці ўраджэнцаў Бабруйшчыны, якія ў гады Другой сусветнай вайны ратавалі яўрэйскія сем’і. Адкрыта 3 ліпеня 2005 года. Ініцыятарамі ўстаноўкі помніка выступіла яўрэйская абшчына гоарда. Званне «Праведнік народаў свету» было заснавана і прысвойваецца ізраільскім Музеем катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд Вашэм».

Аўтар мемарыяльнага знака архітэктар Галіна Левіна, кансультант — архітэктар Леанід ЛевінАллея Праведников.

Апісанне

Даўжыня алеі складае прыкладна 30 м. Уздоўж яе высаджаны 15 елак і вербаў. Побач пакладзена 15 валуноў, на якіх выгравіраваны імёны Праведнікаў народаў свету, якія паходзяць з Бабруйска і вёскі Шчадрын Жлобінскага раёна. У канцы Алеі знаходзіцца вялікі камень з чырвонага граніту вышынёй паўтары метры і шырынёй каля 2 м. Ён адначасова нагадвае і крону дрэва — сімвал працягу жыцця, і разбітае напалову сэрца — сімвал смутку і скрухі. На камяні надпіс на беларускай і яўрэйскай мовах: «Праведнікам народаў свету, людзям, якія з рызыкай для ўласнага жыцця ратавалі яўрэяў у гады вайны»Бабруйск. Алея Праведнікаў. На адваротным боку памятнага знака пералік тых, на чые сродкі створаны мемарыял, — яўрэйскія арганізацыі Бабруйска, розныя фонды і асабістыя ахвяраванні.

Літаратура Аллея Праведников // Историко-культурное наследие Бобруйска. - Бобруйск, 2006. - С. 23.

Спасылкі Бабруйск. Алея Праведнікаў

Катэгорыя:2005 год у Бабруйску Катэгорыя:Сацыялістычная вуліца (Бабруйск) Катэгорыя:Помнікі Бабруйска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Галіны Левінай Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Праведнікі народаў свету